навіны

Беларускі блогер Улад Бумага прыйшоў з пытаннем да Пуціна

Блогер Улад Бумага. Скрын відэа з канференцыі Пуціна
Блогер Улад Бумага. Скрын відэа з канференцыі Пуціна
podpis źródła zdjęcia

Спытаў, навошта ў Расеі заблакавалі YouTube, бо ён ніякі не канкурэнт расейскім аналагам.

Дзіцячы блогер Улад Бумага спытаў Уладзіміра Пуціна, які 19 снежня ладзіць выніковую канферэнцыю, навошта ўлады краіны блакуюць YouTube, калі расейскія сэрвісы «добра спраўляюцца» ды могуць арганізаваць «канкурэнцыю YouTube» і без яго запаволення.


Пуцін у адказ пацікавіўся, ці сапраўднае ў блогера прозвішча, павіншаваў з 80 мільёнамі падпісчыкаў (насамрэч іх 71,8 млн) і адсыпаў пару падрыхтаваных жартаў.


На пытанне Пуцін адказаў, што Google сам стварыў сабе праблемы, скараціўшы пастаўкі тэхнікі ў Расею і фінансаванне сваіх расейскіх «дочак».


«Другое – Google і YouTube мусяць выконваць нашыя законы», – мяркуе Пуцін.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10