Naviny

У Беларусь прыляціць прэзідэнт Ірану, з якім Менск глядзіць на свет «адным позіркам»

Прэзідэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян (у цэнтры). Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: president.ir
Прэзідэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян (у цэнтры). Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: president.ir

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў на сустрэчы 10 чэрвеня ў Маскве са студэнтамі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных стасункаў анансаваў афіцыйны візіт у Менск прэзідэнта Ірану Масуда Пэзэшкіяна. Пра гэта паведамляе БелТА.