навіны

Хвароба брытанскага караля Чарлза III выявілася невылечнаю

Кароль Вялікай Брытаніі Чарлз ІІІ. Фота: royal.uk
Кароль Вялікай Брытаніі Чарлз ІІІ. Фота: royal.uk
podpis źródła zdjęcia

Анкалагічнае захворванне 76-гадовага брытанскага караля Чарлза III выявілася невылечным. Пра гэта паведаміла аглядальніца «Daily Telegraph» Каміла Томіні ў артыкуле, прысвечаным магчымаму ўз'яднанню караля і прынца Гэры пасля іхнай сваркі праз Мэган Маркл.

Журналістка адзначыла, што Чарлз ІІІ можа памерці з гэтым дыягназам, але не ад раку, бо ягонае здароўе «падтрымлівае інтэнсіўная праграма лячэння». Яна таксама заявіла, што кароль можа так ніколі і не пераехаць у Бакінгэмскі палац, які ў найбліжэйшыя тры гады будзе на рэстаўрацыі.

У канцы студзеня 2024 года Чарлза III, які быў каранаваны толькі 6 траўня 2023 года, шпіталізавалі ў звязку з павялічанай прастатай, ён перанёс аперацыю. 5 лютага сталася вядома, што ў караля рак на ранняй стадыі. Чарлз ІІІ адразу пачаў атрымліваць лячэнне. На некаторы час манарх адмовіўся ад публічных падзеяў, але працягнуў займацца дзяржаўнымі справамі і афіцыйнай папяровай працай у звычайным рэжыме. 11 лютага брытанскі кароль упершыню звярнуўся да нацыі.

Брытанскія медыі паведамілі пра распрацаваны план дзеянняў на выпадак смерці караля пад кодавай назвай «Мост Мэнай». Мэнай – гэта пратока ў Валіі.

Таксама на пачатку чэрвеня сталася вядома, што Бакінгэмскі палац падрыхтаваў план на выпадак смерці Кейт Мідлтан – жонкі прынца Ўіяльяма, у якой таксама дыягнаставалі рак, – аперацыя «Рэдынгаўскі мост» (Operation Reading Bridge). Рэдынг – горад, у якім нарадзілася Кейт. Назва скарачаецца да літар ORB, як і назва адной са скульптураў лонданскага Таэўру – зямнога шару, увянчанага крыжам. Скульптура падобная на эмблему ўлады манарха, якую кладуць у левую руку караля падчас каранацыі. Назву прыдумаў сам прынц Ўільям, што было расцэненае як «амаль прызнанне ў каханні». У студзені 2025 года Кейт Мідлтан заявіла, што яна ў стане рэмісіі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10