Naviny

У Гомлі чыноўнікі сабралі цэлы аператыўны штаб «у сувязі з інтэнсіўным ростам травянога покрыва»

Нарада чыноўнікаў адносна кашэння травы ў Гомлі. Фота: Владимир Привалов. Официально / Telegram
Нарада чыноўнікаў адносна кашэння травы ў Гомлі. Фота: Владимир Привалов. Официально / Telegram

Гомельскія чыноўнікі сабралі ў гарвыканкаме аператыўны штаб, што прыняў, як заяўляецца, «важныя рашэнні» адносна пакосу пустазелля ў Гомлі. Пра гэта 10 чэрвеня паведамілі ў тэлеграм-канале кіраўніка гораду Уладзіміра Прывалава.