навіны

Польшча ўвяла санкцыі супраць кампаніяў, што экспартуюць калійныя ўгнаенні з Беларусі

Здымак носіць ілюстрацыйны характар
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY
podpis źródła zdjęcia

Новыя кампаніі, якія наўпрост або праз фірмы-пракладкі купляюць у «Горадня Азоту» азотныя ўгнаенні і ў абыход санкцыяў экспартуюць іх у Польшчу, трапілі пад санкцыі.

Гэтым разам у чорны спіс трапілі дзве юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў Беларусі («Тэхнаспецтрэйдынг Экспарт» і «Тэхнаспецтрэйдынг»), адна – у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах («LLC World Chem Trading Co»).


Згаданыя кампаніі наўпрост або праз фірмы-пракладкі купляюць у «Горадня Азоту» азотныя ўгнаенні і ў абыход санкцый экспартуюць іх у Польшчу.


Некалькі тыдняў таму Польшча ўвяла санкцыі супраць фірмы-пасярэдніка NFT LLC. Тая дапамагала «Горадня Азоту» абыходзіць заходнія санкцыі – пастаўляла ў ЕЗ карбамід.


Фігурантаў чорнага спісу чакае замарожванне ўсіх сродкаў і эканамічных рэсурсаў, выключэнне з працэдуры польскіх дзяржаўных закупаў.

Таксама глядзіце ў выданні:

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10