навіны

Палац у Жамыслаўлі абзавёўся ўласным мерчам

Сувеніры палацу ў Жамыслаўлі. Фота: gmah.hunter / Instagram
Сувенірная прадукцыя палацу ў Жамыслаўлі. Фота: gmah.hunter / Instagram
podpis źródła zdjęcia

У палацавай сядзібе Умястоўскіх у Жамыслаўлі з’явіліся ўласныя прыгожыя сувеніры – ад футболак і шопэраў да магнітаў і нататнікаў. 

Купіць усё гэта можна на месцы, каля ўваходу ў палац, ці пры жаданні замовіць з даставай у Менск.

Цэны – ад 5 рублёў за паштоўку ці асадку да 30 рублёў за керамічную бутэльку. Дызайн распрацавала ілюстратарка Людміла Каюкова, піша Hrodna.life са спасылкаю на акаўнт самой сядзібы ў Instagram. 


Сядзіба працуе для наведвальнікаў штодня з 9:00 да 18:00. Уваход каштуе 5 рублёў, дзеці да 12 гадоў могуць прайсці бясплатна. Тут можна замовіць экскурсію, паездзіць на катары, павудзіць рыбу, зладзіць сямейны пікнік або нават карпаратыў. На тэрыторыі праводзяцца фальклорныя вечарыны і гістарычныя імпрэзы.

Жамыслаўль часта называюць Беларускай Венецыяй – палац стаіць на беразе возера, а паўстаў ён у XIX стагоддзі як рэзідэнцыя роду Умястоўскіх, натхнёная варшаўскімі Лазенкамі. Падчас Першай сусветнай вайны тут быў санаторый, у міжваенны час будынак быў маёмасцю Віленскага ўніверсітэту, пасля Другой сусветнай вайны ў ім размяшчаліся розныя сельскія ўстановы. У 2000-ых сядзіба прыйшла ў заняпад, была разрабаваная і гарэла. Затым яе набыў менскі прадпрымальнік Міхаіл Глінскі, які цяпер аднаўляе гэты ўнікальны архітэктурны ансамбль.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10