навіны

Суд над «Propovednik» за «экстрэмізм». Рэпрэсіі 15 снежня

Адміністратар Telegram-чата «Propovednik» Уладзімір Шпак
Адміністратар Telegram-чата «Propovednik» Уладзімір Шпак. Крыніца: @viasna96 / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Адміністратара Telegram-чата «Propovednik» будуць судзіць за «экстрэмізм», а таксама працягваецца пагаршэнне ўмоў для палітвязняў. Падрабязней пра гэтыя парушэнні правоў у Беларусі ў штодзённым аглядзе.

Адміністратара Telegram-чата «Propovednik», 52-гадовага Уладзіміра Шпака, пачнуць судзіць 30 снежня па трох артыкулах Крымінальнага Кодэксу, паведамляе «Вясна».


Уладзіміру інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім»), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяй)).

,,

«МУС прызнаў праект "Propovednik" "экстрэмісцкім фармаваннем" 24 ліпеня. Аднак пра затрыманне адміністратара тэлеграм-канала “Propovednik” сілавікі адсправаздачыліся яшчэ ў траўні. Тады паведамлялася, што мужчына “распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм”», – піша «Вясна».


Справу ў Менскім гарадскімі судзе будзе разглядаць суддзя Вера Галаўкова.


Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду перавялі на турэмны рэжым, паведамляе «АЧК-Беларусь».


Паводле «Вясны», суд па замене рэжыму адбыўся 18 ліпеня ў судзе Шклоўскага раёна. Рашэнне прымаў суддзя Аляксандр Тараканаў. Цяпер палітвязня ўтрымліваюць у магілёўскай турме № 4. Напачатку чэрвеня стала вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі адправіла Акіхіру на 4 месяцы ў ПКТ.


Актывіст анархісцкага руху ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль 4 гады. У Менгарсудзе 6 верасня 2022 года яму прысудзілі 16 гадоў калоніі.


28 лютага 2023 года ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова скараціла тэрмін палітвязня на тры месяцы. Такім чынам, канчатковы тэрмін зняволення Акіхіра – 15 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10