Згодна з папярэднім графікам, адключаць ваду ў сталіцы мусілі з 14 траўня, але халоднае надвор’е перашкодзіла планам камунальнікаў.
Згодна з новым графікам, адключэнні пачнуцца 26 траўня. У «Менскводаканале» адзначаюць, што ваду адключаюць, каб правесці прафілактычны рамонт і падрыхтаваць абсталяванне да працы ва ўмовах асенне-зімовага перыяду 2025/2026 года.
Нагадаем, што 7–8 траўня ў Беларусі рэзка пахаладала, тэмпература апусцілася да +10 °С удзень. Мясцовыя ўлады і камунальнікі аказаліся не гатовыя да такога сцэнара: ацяпленне ў кватэрах пачалі адключаць за месяц да гэтага.
Тым не менш планавае адключэнне гарачай вады ў траўні ўсё ж пачалі пераносіць, але рабілася гэта на ўзроўні ўладаў канкрэтных населеных пунктаў, агульнай пастановы па краіне на гэты конт не было.
Раман Шавель belsat.eu