навіны

У Рыме адбылася імша за беларускіх палітвязняў

Святая імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў прайшла ў Рыме. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
Святая імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў прайшла ў Рыме. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Рыме адбылася асаблівая святая імша, прысвечаная беларускім палітвязням. Малітва аб’яднала вернікаў, дыпламатаў і прадстаўнікоў беларускай дыяспары. 

Акцыя «Шлях да волі», прысвечаная Дню палітвязня. Варшава, Польшча. 18 траўня 2025 года. Фота: Раўль Дзюк / Белсат
21 траўня – Дзень салідарнасці з палітвязнямі навіны

Ініцыятарамі падзеі выступілі Святлана Ціханоўская і амбасады Літвы ды Польшчы пры Ватыкане.

Беларускае святарства рэпрэзентуе каталіцкі святар айцец Вячаслаў Барок, а глыбіню і нацыянальнае гучанне набажэнству надаў беларускі хор.

Афіцыйную дэлегацыю Офісу Святланы Ціханоўскай узначаліў дарадца ў міжнародных пытаннях Дзяніс Кучынскі. Сярод прысутных таксама былі дыпламаты, прадстаўнікі італьянскага парламенту і беларускай дыяспары, у тым ліку кіраўніца арганізацыі «Талака» Юлія Юхно.

Пасля літургіі адбыўся прыём, дзе прамоўцы падкрэслівалі важнасць міжнароднага падтрымання ўсіх, хто цярпіць за свае перакананні ў Беларусі.

,,

«Гэтая падзея – не толькі малітва, але і моцны міжнародны пасыл: свет памятае пра беларускіх палітвязняў і гатовы рабіць усё магчымае для хутчэйшага вызвалення нашых герояў», – адзначаецца ў прэс-рэлізе, апублікаваным прэс-службай беларускай дэмакратычнай лідаркі.


Офіс Святланы Ціханоўскай выказаў падзяку амбасадарцы Літвы Сігіце Маслаўскайце-Мажыліене і амбасадару Польшчы Адаму Квяткоўскаму за ініцыятыву і паслядоўную пазіцыю ў абароне правоў чалавека.

Нагадаем, што 21 траўня ўжо чатыры гады запар адзначаецца Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Менавіта ў гэты дзень у 2021 годзе пры нявысветленых абставінах у папраўчай калоніі № 17 у Шклове загінуў актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Агулам у Беларусі сёння праваабаронцы налічваюць каля 1200-1300 палітвязняў, аднак рэальна іх можа быць значна больш, бо рэжым хавае інфармацыю пра свае злачынствы, не раскрываюць звестак і сваякі рэпрэсаваных, баючыся ўзмацнення ціску.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10