навіны

Шведскі парламент абмеркаваў змены міграцыйнага заканадаўства ў дачыненні беларусаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: slovoidilo.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: slovoidilo.ua
podpis źródła zdjęcia

13 снежня ў шведскім парламенце прайшлі дэбаты з нагоды надання прытулку палітычным уцекачам з Беларусі. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: novynarnia.com

Беларус, якому Швецыя адмовіла ў палітычным прытулку, вярнуўся на радзіму і быў затрыманы

навіны

У дыскусіі ўзялі ўдзел міністр у справе міграцыі Юган Фашэль і апазіцыйная дэпутатка Карына Эдэрбрынк. Апошняя адзначыла, што адмову ў прытулку беларусам, якія могуць сутыкнуцца з рэпрэсіямі на радзіме, нельга ўважаць прымальнай.

Юган Фашэль заявіў, што Міграцыйнае агенцтва Швецыі цяпер пераглядае працэдуру разгляду справаў беларускіх заяўнікаў, і ў хуткім часе чакаецца справаздача паводле гэтага пытання.

Дзмітрый Васэрман, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі, пракаментаваў сітуацыю, падкрэсліўшы важнасць ініцыятывы Карыны Эдэрбрынк і адзначыўшы, што беларускія ўцекачы сутыкаюцца з недасканалай працэдураю разгляду справаў.

«Мы не сумняемся, што міністр Юган Фашэль, урад і ўсе палітычныя партыі падзяляюць жаданне забяспечыць дасканалы прававы разгляд гэтых справаў. Але, на жаль, на практыцы гэта не рэалізавана – не праз злою волю, а праз трывалую няздольнасць зразумець драматычныя змены, што адбыліся ў Беларусі з 2020 года. Краіна пераўтварылася ў беспрэцэдэнтную дэспатычную лічбавую тыранію, дзе з дапамогаю штучнага інтэлекту таталітарная дзяржава спрабуе кантраляваць усе актыўнасці грамадзянаў. Гэта датычыць таго, што яны робяць, пішуць у сацыяльных сетках, чытаюць, выказваюць у прыватных паведамленнях, і нават таго, што яны думаюць», – адзначыў Дзмітрый Васэрман. 

Ён выказаў надзею, што справаздача Міграцыйнага агенцтва дапаможа выправіць гэтыя праблемы.

Нагадаем, што інфармацыя пра выпадкі, калі ўлады Швецыі адмаўлялі беларусам у палітычным прытулку, неаднаразова з'яўлалася ў публічным полі. У тым ліку на іх звяртаў увагу Офіс Святланы Ціханоўскай.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10