навіны

Зяленскі: Расея пачала выкарыстоўваць для штурмаў паўночнакарэйскіх салдатаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: расейскі мілітарысцкі тэлеграм-канал
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: расейскі мілітарысцкі тэлеграм-канал
podpis źródła zdjęcia

Паводле Уладзіміра Зяленскага, расейскае камандаванне пачало выкарыстоўваць у баявых дзеяннях падчас штурмаў паўночнакарэйскіх салдатаў. Маюцца звесткі пра першыя страты сярод жаўнераў Паўночнай Карэі. 

Прэзідэнт Украіны ў сваім звароце адзначыў, што на сёння ўжо ёсць папярэднія звесткі, што расейцы «ў значнай колькасці» пачалі выкарыстоўваць у штурамах салдатаў з Паўночнай Карэі, з якой Расея падпісала дамову аб стратэгічным партнёрстве ў лістападзе 2024 года.

,,

«Расейцы залучаюць іх [паўночнакарэйскіх салдатаў] у зводныя падраздзяленні і выкарыстоўваюць у аперацыях у раёнах Курскай вобласці. Пакуль толькі там. Але ў нас ёсць інфармацыя, што іх могуць выкарыстоўваць і на іншых участках фронту. Страты сярод гэтай катэгорыі ўжо таксама прыкметныя», – кажа Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце, апублікаваным у тэлеграм-канале. 


Фактычна, кажа Зяленскі, Масква ўцягнула ў гэтую вайну яшчэ адну дзяржаву, прычым у максімальнай ступені. 

«І калі гэта не эскалацыя, то што тады эскалацыя, пра якую ўсе гаварылі?» – пытаецца ўкраінскі прэзідэнт. 

На ягоную думку, менавіта Уладзімір Пуцін робіць крокі, якія пашыраюць і працягваюць гэтую вайну. Менавіта ён адштурхоўвае магчымасць міру. І ён хоча, каб у Азіі таксама дадалося праблемаў. Для гэтага расяяне навучаюць Паўночную Карэю сучаснай вайне.

,,

«Відавочна, Масква ігнаруе заклікі ўсіх краінаў – ад Кітаю і Бразіліі да шмат якіх іншых – да неабходнасці рабіць усё для дээскалацыі. Калі няма жорсткай рэакцыі свету, Расея заўсёды робіць вайну горшаю. Мы будзем абараняцца, у тым ліку супраць гэтых паўночнакарэйцаў. Мы працягнем дзеяць зладжана з усімі нашымі партнёрамі, каб спыніць гэтую вайну – спыніць надзейна, забяспечыўшы гарантаваны мір», – заявіў украінскі прэзідэнт. 


Паўночнакарэйскія салдаты маршыруюць падчас параду ў Пхеньяне, Паўночная Карэя. Фота: AP Photo / Kin Cheung / East News

«Карэйскі сцэнар»: да чаго прывядзе ўдзел КНДР у вайне з Украінай

Аналітыка

Нагадаем: у пачатку кастрычніка з’явіліся звесткі пра тое, што салдаты з Паўночнай Карэі прыбылі ў Расею, дзе праходзяць навучанне. Далей іх скіравалі ў Курскую вобласць, частка якой занятая ўкраінскімі вайскоўцамі. Цяпер там праходзяць актыўныя баявыя дзеянні. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10