навіны

Каля 11 тысяч вайскоўцаў з КНДР перапраўленыя ў Расею і рыхтуюцца ваяваць супраць Украіны – Буданаў

ваенныя
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: @visegrad24 / Х
podpis źródła zdjęcia

Паўночнакарэйскія вайскоўцы рыхтуюцца на ўсходзе Расеі, каб ваяваць супраць Украіны. КНДР скіравала блізу 11 тысячаў чалавек, з якіх 2,6 тысячы адправяць у Курскую вобласць, паведаміў кіраўнік украінскай выведкі Кірыла Буданаў выданню «The War Zone».

«Яны будуць гатовыя [ваяваць ва Украіне] 1 лістапада», – сказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданаў.


Паўночнакарэйскія войскі будуць выкарыстоўваць расейскую тэхніку і боепрыпасы, сказаў кіраўнік украінскай службы. Першы атрад з 2600 салдатаў выправіцца ў Курскую вобласць. Куды скіруюцца астатнія паўночнакарэйскія вайскоўцы, пакуль незразумела, адзначыў Буданаў:


«У нас цяпер няма поўнай карціны».

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Уладзіміра Пуціна Кім Чэн Ынам. Чэрвень 2024 года. Фота: kremlin.ru

Гісторык пра салдатаў з КНДР ва Украіне: «расходнікі» для Пуціна, «экспартны тавар» – для Кіма

навіны

Каментары Буданава з'явіліся неўзабаве пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў журналістам у Бруснлі, што каля 10 тысячаў паўночнакарэйскіх вайскоўцаў рыхтуюцца ваяваць на баку Расеі.


Выведка Паўднёвай Карэі таксама пацвердзіла падтрымку КНДР Расеі. У Паўднёвай Карэі кажуць пра 10 тысяч вайскоўцаў, піша карэйскае інфармацыйнае агенцтва «Yonhap».


Нацыянальная выведная служба Паўднёвай Карэі апавяла, што КНДР пачала перавозіць свае войскі спецназу ў Расею з 8 да 13 кастрычніка. Другі этап транспартавання адбудзецца найбліжэйшым часам.


Крыніца агенцтва ў выведцы Сеулу паведаміла, што Паўночная Карэя, як чакаецца, скіруе на вайну ва Украіне агулам 12 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку з самых элітных вайсковых падраздзяленняў.


Медыі ўжо паведамлялі, што ў пачатку кастрычніка сярод забітых каля Данецку былі вайскоўцы з Паўночнай Карэі, якія ваявалі на баку Расеі.


14 кастрычніка Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб ратыфікацыі пагаднення аб стратэгічным партнёрстве паміж Масквой і Пхеньянам, якое падпісалі ў чэрвені. Пагадненне прадугледжвае, што кожны з бакоў будзе дапамагаць адзін аднаму ў выпадку вайны.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10