навіны

У Расеі забаранілі мэсэнджар «Viber», бо ён не перашкаджаў «вербаванню грамадзянаў»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: viber.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: viber.com
podpis źródła zdjęcia

«Раскамнагляд» абмежаваў доступ да мэсэнджара «Viber». Пра гэта сталася вядома 13 снежня.

«Доступ да сэрвісу "Viber" абмежаваны ў сувязі з парушэннем патрабаванняў расейскага заканадаўства да арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі, выкананне якіх неабходнае для перадухілення пагрозаў выкарыстання мэсэнджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, вербавання грамадзянаў для іх здзяйснення, продажу наркотыкаў, а таксама ў сувязі з размяшчэннем супрацьпраўнай інфармацыі», – заявілі ў ведамстве.

У сваю чаргу дэпутат Дзярждумы РФ Антон Немкін сказаў ТАСС, што сума штрафаў, выпісаных «Viber» за апошнія два гады, перавысіла 1,8 млн расейскіх рублёў (17 тысячаў долараў), яны дагэтуль не аплачаныя.

У жніўні 2024 года «Раскамнагляд» заблакаваў у Расеі іншы папулярны мэсэнджар – «Signal».

Раней у Расеі неаднаразова паведамлялася пра падпалы ваенкаматаў шараговымі грамадзянамі, якія казалі, што іх на гэта намаўлялі махляры ў мэсэнджарах. Расейскія ўлады вінавацяць у гэтым украінскія спецслужбы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10