Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прызнала арганізацыю «Вольныя Купалаўцы» «экстрэмісцкім фармаваннем». Пра гэта паведамляюць прапагандысцкія рэсурсы.
«Вольных Купалаўцаў» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» «за арганізацыю дзейнасці ў рыхтаванні здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асобаў». МУС таксама забараніў дзейнасць «Вольных Купалаўцаў» на ўсіх інтэрнэт-платформах.
«Вольныя Купалаўцы» – аб’яднанне былых актораў Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, што на знак нязгоды з гвалтам, учыненым рэжымам у 2020 годзе, амаль усім складам звольніліся. Сёння частка з іх вымушаная працаваць у выгнанні.
Якуб Хруст belsat.eu