Беларусь заняла шостае месца паводле тэмпаў росту спажывецкіх цэнаў сярод краінаў былога СССР за студзень – кастрычнік 2024 года.
Да такой высновы прыйшлі ў выданні «Позірк», прааналізаваўшы звесткі нацыянальных органаў статыстыкі.
Беларусь з паказнікам 4,27 % заняла шостае месца, размясціўшыся пасля такіх краінаў, як Украіна (8,4 %), Узбекістан (7,67 %), Казахстан (6,6 %), Расея (6,57 %) і Малдова (5,55 %).
Ніжэй за Беларусь – Кыргызстан і Эстонія (4,2 %), Таджыкістан (3,2 %), Азербайджан (3,1 %), Латвія (2,8 %), Літва (1,2 %) і Грузія (0,5 %).
У Арменіі цэны знізіліся на 0,8 %. Інфармацыя пра інфляцыю ў Туркменістане адсутнічае, бо краіна не публікуе звесткі ўжо шэсць гадоў.
Раман Шавель belsat.eu