навіны

Грузінская паліцыя знесла намётавае мястэчка пратэстоўцаў у Тбілісі. Фотарэпартаж

Паліцыя разганяе пратэстоўцаў каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 19 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

podpis źródła zdjęcia

Грузінская паліцыя раніцаю 19 лістапада разагнала пратэст каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту і знесла намётавае мястэчка пратэстоўцаў. Да месца пратэстаў паліцыя даставіла спецназ і вадамёты, аднак падчас разгону спецсродкі не выкарыстоўваліся.

Ёсць звесткі пра сутычкі паміж паліцыяй і пратэстоўцамі, піша jam-news.net. Адбыліся затрыманні, аднаго ўдзельніка акцыі забрала хуткая дапамога.

Акцыя пратэсту каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Увечары пратэстоўцы перакрылі праспект Чаўчавадзэ і развялі вогнішча пасярод дарогі. Тбілісі, Грузія. 18 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

Удзельнікі акцыі пратэсту каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 18 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Удзельнікі акцыі пратэсту каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 18 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Паліцыя разганяе пратэстоўцаў каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 19 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Паліцыя разганяе пратэстоўцаў каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 19 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Разгон акцыі пратэсту каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 19 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

На момант разгону ў намётавым мястэчку было некалькі соцень чалавек. Паліцыянтаў, якія іх выцяснялі, было нашмат больш.

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі сёння плануе падаць у Канстытуцыйны суд пазоў пра масавыя парушэнні таямніцы галасавання на парламенцкіх выбарах 26 кастрычніка. Яна прапаноўвае для выхаду з палітычнага крызісу часова пакінуць стары парламент і стары ўрад, а тым часам пачаць рыхтавацца да новых выбараў.

Паліцыя затрымлівае мужчыну пасля 24-гадзіннага страйку каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 19 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Паліцыя затрымлівае мужчыну пасля 24-гадзіннага страйку каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 19 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Разгон акцыі пратэсту каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 19 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Разгон акцыі пратэсту каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 19 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Мужчына поіць сабаку пасля разгону акцыі пратэсту каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 19 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

Удзельнікі акцыі пратэсту каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тбілісі, Грузія. 19 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

Нагадаем, выбары ў Грузіі, якія прайшлі 26 кастрычніка, называюць лёсавызначальнымі. На іх выбарнікам трэба было вызначыць будучы палітычны курс краіны: пайсці за «Грузінскай марай», якую абвінавачваюць у тым, што яна вядзе краіну да міжнароднай ізаляцыі і абслугоўвае інтарэсы Расеі, або выбраць курс на збліжэнне з Захадам і еўраінтэграцыю, да якіх грузіны імкнуцца ўжо шмат гадоў.

Пратэстоўцы заяўляюць, што акцыі працягнуцца, нягледзячы на разгоны. У некаторых частках Тбілісі зранку 19 лістапада адключаюць вода- і энергазабеспячэнне, пераважна там, дзе адбываюцца пратэсты.

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10