Naviny

ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя дазволілі Украіне біць далёкабойнаю зброяю па РФ

Ракета амерыканскай вытворчасці ATACMS
Ракета амерыканскай вытворчасці ATACMS. Фота: Вікіпедыя

Джо Байдэн упершыню даў дазвол на выкарыстанне далёкабойных ракетаў для ўдараў па тэрыторыі Расеі. Пазней такую пастанову прынялі Францыя і Вялікая Брытанія. Украіна ўжо рэпрэзентавала свой план удараў па цэлях у РФ.