Тры кавярні Менску апынуліся ў рэйтынгу найлепшых кавярняў свету «The World’s 100 Best Coffee Shop».
Так, у рэйтынг трапілі такія кавярні, як «Месца», што на праспекце Незалежнасці, «Зерне» (у гэтай сеткі кавярняў тры ўстановы ў Менску – на праспекце Незалежнасці, а таксама на вуліцах Казлова і Інтэрнацыянальнай) і «Kitchen Coffee Roasters» на вуліцы Кастрычніцкай.
«The World’s 100 Best Coffee Shop» – гэта новы рэйтынг, які быў створаны экспертамі і энтузіястамі, у ім улічваюцца атмасфера ва ўстанове, узровень сэрвісу і майстэрства барысты, а таксама якасць напояў.
Галасавання ў рэйтынгу праводзіцца як сярод прафесіяналаў, так і сярод спажыўцоў у прапорцыях 70 да 30 %. У групу прафесіяналаў уваходзяць вядомыя барысты, пражаннікі кавы і адмыслоўцы ў галіне.
Раман Шавель belsat.eu