навіны

Беларусы перажылі адзін з самых халодных і мокрых травеньскіх месяцаў за ўсю гісторыю

Надвор’е ў у Беларусі ў траўні 2025 было не вельмі добрым. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: travel.macshifford.me
Надвор’е ў у Беларусі ў траўні 2025 было не вельмі добрым. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: travel.macshifford.me
podpis źródła zdjęcia

Надвор’е ў у Беларусі ў траўні пабіла многія рэкорды і адыгралася за рэкордна цёплы 2024 год.

Чытайце таксама:
Пара ідзе побач з фантанам у парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. Фота: Белсат

Які прагноз надвор'я на лета-2025 у Беларусі? Параўноўваем прагнозы метэаролагаў, таролага і астролага

Паводле Pogoda.by, травень 2025 года большасць беларусаў узгадае як вельмі мокры і халодны месяц. 


Тэмпература ў траўні: ад 5,2 ° да +26,8 °


Сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі ў траўні склала +10,9 °, што ніжэй за кліматычныя нормы на 2,5 °. Такая тэмпература ў траўні бывае ў сярэднім адзін раз на восем гадоў.


Самы халодны травень адзначаўся ў 1980 годзе, калі сярэдняя тэмпература склала ўсяго +8,3 °. Але ў трайні 2025 года на станцыях «Клічаў» і «Бабруйск» зафіксавалі адразу два рэкорды мінімальнай тэмпературы для гэтых пунктаў назіранняў, −4,3 ° і −4,5 ° адпаведна.


Звычайна днём тэмпература была ў межах ад +10 да +15 °, але 24 траўня дасягнула +26,8 ° у Магілёве. 


Ноччу было ад +5 да +10 °, аднак былі і замаразкі, якія для траўня лічацца характэрнаю з’яваю. Мінімальную тэмпературу зафіксавалі на станцыі «Лынтупы» 9 траўня: −5,2 °.


На чацвёртым месцы паводле колькасці ападкаў


За месяц у Беларусі наліло 10 см ападкаў, а гэта ў паўтара разу больш ад нормы (+158 %). Прычым амаль усё гэта вылілася за другую палову месяца, бо першыя два тыдні былі вельмі сухія. А на станцыі «Нарач» і ў г/п Лапаціна выпала 6,5 см і 7 см за адзін толькі дзень, 29 траўня.


Гэткім чынам травень 2025 года заняў чацвёртае паводле вільготнасці месца з 1945 года. На большай частцы тэрыторыі выпала да двухкротнай нормы асадкаў, а ў цэнтральнай і паўночнай частках краіны – амаль трохкротная норма.


Так, у Слуцку паўтарыўся рэкорд 1952 года – 12 см ападкаў. А ў Віцебскай, Менскай і Гомельскай вобласці быў максімум ападкаў за апошнія 80 гадоў.


Акрамя таго, у Віцебскай вобласці было 16 дзён дажджу – больш за іншыя вобласці краіны.


Нагадаем, мінулы год пабіў усе рэкорды і стаўся самым цёплым у Беларусі за ўвесь перыяд назіранняў. Пры гадавой для апошняяга дзесяцігоддзя норме 7,2 ° сярэдняя гадавая тэмпература паветра ўсё часцей перавышае адзнаку 8,5 °. Верасень жа зрабіўся самым цёплым вераснем за ўвесь перыяд назіранняў. Сярэдняя тэмпература ў ім была блізкая да летніх 17,5 °, што вышэй за кліматычную норму на 4,8 °.


Якім будзе лета 2025 года ў Беларусі? Чытайце прагноз надвор’я ад экспертаў

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10