Беларуска і полька згулялі на корце ў трынаццаты раз, папярэдняя сустрэча была дзесяць месяцаў таму. Тады перамогу таксама атрымала Арына Сабаленка.
Матч Сабаленка – Сьвёнтэк у рамках «Ралан Гарос» адбыўся 5 чэрвеня ў Парыжы. Арына Сабаленка ў выніку выйграла суперніцу ў трох сэтах з лікам 7:6 (7:1), 4:6, 6:0, і тым самым здабыла ўпершыню ў кар'еры пуцёўку ў фінал «Ралан Гарос».
Іга Сьвёнтэк з'яўляецца дзейнай чэмпіёнкай «Ралан Гарос» і ў агульнай складанасці чатыры разы перамагала на гэтым турніры, які праходзіць у Парыжы. Арына Сабаленка стала першай тэнісісткай з 2021 года, якой удалося перамагчы Свёнтэк на гэтым турніры.
У фінале Адкрытага чэмпіянату Францыі Сабаленка пазмагаецца за тытул з пераможцай паўфінальнага паядынку паміж францужанкай Лоіс Буасон і амерыканкай Коры Гаўф.
Прызавы фонд «Ралан Гарос» 2025 году складае 56,4 мільёна еўра, што на 5,21 % больш, чым у мінулым годзе. Прызавыя грошы будуць павялічвацца ў кожным раўндзе. Чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах атрымаюць па 2,55 мільёна еўра прызавых.
Топ-5 тэнісістак па працэнты перамог у матчах Турніры вялікага шлему ў рангу гульца топ-10 з 1990 года выглядае так: 1. Штэфі Граф (75,3%); 2. Іга Сьвёнтэк (75,0 %); 3. Марціна Наўрацілава (70,6%); 4. Арына Сабаленка (70,0%); 5. Серэна Уільямс (68,9%).
Тэса Анэйда belsat.eu