Каментар

Памежная ахова Польшчы растлумачыла замінкі на мяжы: вінаватыя мігранты

img
Чарга ў Берасці перад памежным пераходам у бок Польшчы. 5 чэрвеня 2025 года. Фота: granica_bypl / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Памежнай ахове Польшчы запэўніваюць, што не спынялі пропуску транспарту на памежным пераходзе ў Тэрэспалі, аднак адзначаюць: хуткасць афармлення наўпрост залежыць ад нерэгулярных мігрантаў.

Дзяржаўны памежны камітэт сёння паведаміў, што «польскі бок перастаў прымаць аўтобусы» ў пункце пропуску ў Берасці. Да таго ж, з вечара серады «назіраюцца перабоі ў прыёме легкавых аўтаў». У ведамстве заявілі таксама, што ніякай інфармацыі на гэты конт ад польскіх службаў не атрымлівалі.


Афіцыйны прадстаўнік Надбужанскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы Дар'юш Сеніцкі запэўніў карэспандэнта «Белсату», што рух праз мяжу з Беларуссю не спыняўся:

,,

«Правяранні на аўтамабільным пункце пропуску ў Тэрэспалі трываюць на сталай аснове з адэкватным выкарыстаннем кадравых рэсурсаў службоўцаў у залежнасці ад інтэнсіўнасці руху».


Сеніцкі пры гэтым адзначыў, што з увагі на нерэгулярных мігрантаў даводзіцца накіроўваць службоўцаў на гэтак званую зялёную мяжу, дзе парушальнікі намагаюцца трапіць на тэрыторыю Польшчы:

,,

«Міграцыйны ціск на ўчастку мяжы з Беларуссю, што ахоўваецца памежным пунктам у Тэрэспалі, прыводзіць да перыядычнай неабходнасці перанакіравання часткі працаўнікоў на выкананне задачаў, звязаных з непасрэднаю аховаю зялёнай мяжы, што ёсць абсалютным прыярытэтам».


Чытайце таксама:
Чарга на беларуска-польскай мяжы. Фота: памежны чат

Памежны камітэт Беларусі: Польскі бок перастаў прымаць аўтобусы

Паводле звестак «Белмытсервісу», які адказвае за зону чакання ў Берасці, за апошнюю гадзіну ў бок Польшчы праехала 14 легкавікоў і толькі адзін аўтобус. За содні – 396 легкавых машынаў і 16 аўтобусаў.


Цяпер у чарзе на выезд у Польшчу, як падлічыў Дзяржаўны памежны камітэт, 1640 легкавікоў і 60 аўтобусаў.


Суседнія краіны ЕЗ абвінавачваюць цяперашнія ўлады Беларусі ў арганізацыі нерэгулярнай міграцыі. У Менску гэтага не прызнаюць. Аляксандр Лукашэнка раней казаў, што нібыта «Еўропа самая паклікала гэтых людзей», і адмаўляўся лавіць мігрантаў, якія парушаюць не толькі межы Польшчы, Літвы і Латвіі, але і беларускую мяжу.


Дар'я Форман, Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10