навіны

Наперадзе вялікія выходныя. Шэсць важных пытанняў пра працу і адпачынак у гэты час

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рух па праспекце Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 4 ліпеня 2017 года. Фота: Dan Kitwood / Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рух па праспекце Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 4 ліпеня 2017 года. Фота: Dan Kitwood / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Ці трэба адпрацоўваць суботу, калі быў у адпачынку або хварэў? А адмовіцца ад працы 7 лістапада, калі паставілі ў графік? Ці выгадна браць адпачынак у вялікія выходныя? «Белсат» паглядзеў заканадаўства і адказвае на гэтыя ды іншыя распаўсюджаныя пытанні работнікаў у сувязі з вялікімі выходнымі, што маюць быць неўзабаве.

Паводле якой логікі адны святы выходныя, а іншыя – не? Хто ўстанавіў працоўныя суботы?



Якія святы ў Беларусі маюць быць выходнымі, як і тое, ці рабіць пераносы працоўных дзён для вялікіх выходных пастанаўляе ўрад у канцы кожнага года на наступны год. Зрэшты, з году ў год святочныя непрацоўныя дні ў краіне практычна не мяняюцца:



  • 1 і 2 студзеня – Новы год;
  • 7 студзеня – правасла Раство;
  • 8 сакавіка – Дзень жанчын;
  • праваслаўная Радаўніца;
  • 1 траўня – Свята працы;
  • 9 мая – Дзень Перамогі;
  • 3 ліпеня - Дзннь Незалежнасці;
  • 7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
  • 25 снежня – каталіцкае Раство


Гэтыя дні для работнікаў «пяць праз два» заўсёды будуць выходнымі. Калі ж яны выпадаюць на суботу ці нядзелю, ніякага дадатковага дня адпачынку (як, напрыклад, у Польшчы) гэта не прынясе – лічыце, проста не пашанцавала.



Сёлета чацвер, 7 лістапада, у Беларусі будзе афіцыйным выходным, а наступны працоўны дзень (пятніца, 8 лістапада) урад перанёс на суботу, 16 лістапада. Такім чынам, большасць беларусаў будуць адпачываць чатыры дні запар – 7, 8, 9 і 10 лістапа



А ці можна без усіх гэтых пераносаў на суботу?



Тэарэтычна, так. Любы наймальнік мае права не пераносіць 8 лістапада або пераносіць яго на іншы дзень, неабавязкова на 16 лістапада. Галоўнае – паведаміць работнікам пра парадак пераносаў працоўных дзён загадзя і пісьмова.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Наведвальнікі ў бары «Depot» у Менску, Беларусь. 4 ліпеня 2017 года. Фота: Dan Kitwood / Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Наведвальнікі ў бары «Depot» у Менску, Беларусь. 4 ліпеня 2017 года. Фота: Dan Kitwood / Getty Images

Я быў у адпачынку або на бальнічным 8 лістапада. Ці трэба адпрацоўваць 16 лістапада?

Пераносы працоўных дзён распаўсюджваюцца толькі на работнікаў, у якіх выходныя – стабільныя субота і нядзеля. Каб зразумець, хто мусіць працаваць у дзень пераносу, а хто не, кіруйцеся такім правілам: калі перанесены дзень не мог быць рабочым, то і адпрацоўваць яго не трэба.

Напрыклад, калі вы ўзялі адпачынак з 4 па 15 лістапада, то ў перанесеную суботу, 16 лістапада, вы таксама не працуеце. Тое ж самае з бальнічным: калі ў вас быў адкрыты бальнічны ліст на 8 лістапада, то 16 лістапада вы на працу не прыходзіце. Калі ж вы ўладкаваліся ў кампанію толькі 11 лістапада, дык 16 лістапада вы не павінны працаваць.

Мне паставілі працоўны дзень 7 лістапада, так можна?

Калі вы працуеце з панядзелка да пятніцы, наймальнік мае права папрасіць вас выйсці ў выходны або свята толькі пры наяўнасці вашай пісьмовай згоды. І за падвойную аплату.

Але ёсць выняткі: часовыя работнікі, што заключылі працоўную дамову на тэрмін, не большы за шэсць дзён, у межах гэтага тэрміну абавязаныя будуць выйсці на працу ў святы або выходныя дні без пісьмовай згоды і без даплатаў (арт. 297 ПК).

У крайніх выпадках любога работніка могуць выклікаць у выходны і без пісьмовай згоды. Паводле арт. 143 ПК, гэта катастрофа, тэракт, неадкладныя рамонтныя работы, стыхійнае бедства і інш. Але ў такім разе выклікаць вас на працу могуць, толькі калі вы сапраўды можаце паўплываць на гэтыя абставіны: напрыклад, сантэхнік абавязаны выйсці на працу ў выпадку патопу, а вось маркетолаг – не.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі праходзяць ля білетнай касы ў падземным пераходзе ў Менску, Беларусь. 1 ліпеня 2017 года. Фота: Dan Kitwood / Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі праходзяць ля білетнай касы ў падземным пераходзе ў Менску, Беларусь. 1 ліпеня 2017 года. Фота: Dan Kitwood / Getty Images

Калі перадсвяточны дзень скарочаны, а калі не?

Працоўны дзень скарачаецца на адну гадзіну, калі ён непасрэдна папярэднічае святу (арт. 116 ПК). У дадзеным выпадку скарочаным працоўным днём будзе серада, 6 лістапада.

Калі ж свята выпадае на нядзелю, дык пятніца скарочанай не будзе. Але, калі вы працуеце па суботах, а ў нядзелю свята, субота таксама скарачаецца на гадзіну. І яшчэ прыклад: калі б працоўны дзень 6 лістапада пераносілі на суботу, гэтая субота таксама была б скарочанай.

Яшчэ важна ведаць, што апошняя рэдакцыя Працоўнага кодэксу пазбавіла гэтай гадзіны работнікаў няпоўнай стаўкі. Цяпер для іх працягласць працы ў перадсвяточны дзень скарачаецца прапарцыйна працягласці іхнага працоўнага часу. Напрыклад, для работніка на 0,25 стаўкі перадсвяточны працоўны дзень скароціцца на 15 хвілінаў.

Але не ўсе могуць дазволіць сабе не працаваць у святы. Напрыклад, пажарныя службы, медыкі, прадаўцы або работнікі бесперапыннай вытворчасці могуць адпрацаваць усе чатыры дні, пакуль іншыя адпачываюць. У такіх «пазменных» работнікаў рабочыя і выходныя ідуць паводле чаргі, у адпаведнасці са складзеным загадзя графікам, і могуць быць як у суботу, так і ў панядзелак ці сераду. Таму працоўны дзень можа выпасці і на 7 лістапада, але з адной умоваю – работніку таксама належыць падвойная аплата за гэты дзень. А калі праца выконвалася звыш месячнай нормы працоўнага часу, вы маеце права яшчэ і на дадатковы выходны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дом з надпісам «МАЗ» на даху на праспекце Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 4 ліпеня 2017 года. Фота: Dan Kitwood / Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дом з надпісам «МАЗ» на даху на праспекце Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 4 ліпеня 2017 года. Фота: Dan Kitwood / Getty Images

Пры гэтым некаторым пазменным работнікам можна паставіць працоўны дзень 7 лістапада толькі з іхнай пісьмовай згоды. Гэта датычыць людзей з абмежаванымі магчымасцямі і жанчын (незалежна ад іхнага сямейнага становішча) з дзецьмі, малодшымі за 14 гадоў, або з дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў.

А вось цяжарных работніц, непаўналетніх і практыкантаў нельга ставіць працаваць у свята, нават калі яны самі просяць (арт. 263 ПК).

Ці выгадна браць адпачынак на час вялікіх выходных?

Так, бо святы, абвешчаныя выходнымі днямі, не ўваходзяць у адпачынак, таму даюць адпачыць больш без страты каштоўных дзён адпачынку. А работнікі ў Беларусі і так губляюць дні праз улучэнне суботаў і нядзеляў да абавязковай часткі адпачынку ў памеры не меншым за 14 дзён.

Але гэта датычыць святаў, што выпадаюць на працоўныя дні. Калі ж святочны дзень выпаў на суботу ці нядзелю, яго таксама не ўключаюць у дні адпачынку.

Дні пераносаў (напрыклад, 8 лістапада) улучаюцца да дзён працоўнага адпачынку і аплачваюцца нароўні з астатнімі. Хіба што адпрацоўваць іх потым не трэба.

Увага: мы апусцілі некаторыя падрабязнасці для спрашчэння разумення. Вы можаце пазнаёміцца з імі ў раздзеле 11 Працоўнага кодэксу Беларусі.

Тэса Анейда / ЮК belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10