навіны

Хроніка рэпрэсій: чарговы ціск на Ніну Багінскую, затрыманні і новыя экстрэмісты

Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» вядзе хроніку штодзённага пераследу беларусаў з боку афіцыйных уладаў. 29 кастрычніка не стала выключэннем – пераслед «нязгодных» з рэжымам не спыняецца.


Затрыманне за перасылку інфармацы пра вайскоўцаў у «Беларускі Гаюн»


У праўладным тг-канале паведамляецца, што затрыманне праводзілі гомельскія сілавікі. У «пакаяльным відэа» затрыманы мужчына кажа, што «дасылаў у чат-бот ініцыятывы інфармацыю аб перасоўванні расейскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі». Яму пагражаюць крымінальнай справай паводле арт. 361-4 КК за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».


Затрыманне за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе


«Пакаяльнае» відэа яшчэ з адным хлопцам таксама з'явілася на праўладным тг-канале. На ім пацярпелы кажа, што пакідаў інтэрнэт-каментары ў бок міліцыянтаў і прыхільнікаў дзеючай улады яшчэ ў 2020 годзе.


Чарговы пераслед Ніны Багінскай


Як стала вядома «Белсату», вечарам 19 кастрычніка ў Менску па вуліцы Казлова Ніна Багінская выйшла на вуліцу з плакатам, на якім было напісана БНФ. Менавіта ў той дзень, 36 гадоў таму, быў створаны аргкамітэт арганізацыі.


Жанчыну затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе скруціўшы рукі за спінаю надзелі кайданкі. Там актывістку трымалі тры гадзіны, пасля чаго адпусцілі. Дата суда невядомая.


Папаўненне спісу экстрэмістаў


Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі інстаграм-акаўнты аналітыка Сяргея Чалага «chaly_news» і прадусара Аляксандра Чахоўскга «a.chakhouski», закрыты чат у Viber «Дом, милый Дом», «Мал-19», сайт «Belarussian sport solidarity foundation».


Суд за «пікетаванне ў інтэрнэце»


Як паведаміла «Віцебская Вясна», у судзе Шаркоўшчынскага раёна Андрэю Буку прызначылі пяць сутак арышту паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Паводле знаёмых актывіста, прычынай абвінавачвання стала выява ў Telegram-канале. Вядома, што Андрэя Буку адпусцілі дадому.


Надзея Вольная belsat.eu

 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10