навіны

Юрась Губарэвіч заявіў пра ўдзел у выбарах прэзідэнта

Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч заявіў пра ўдзел у выбарах прэзідэнта, што маюць адбыцца 26 студзеня 2025 года. 

Паводле Юрася Губарэвіча, ён ужо даслаў адпаведную заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію разам са спісам ініцыятыўнай групы ды іншымі дакументамі, неабходнымі для рэгістрацыі ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта. 

,,

«Фармальных абмежаванняў не маю. Крымінальныя справы заводзіліся, але ніводная з іх так і не была даведзеная да рашэння суда», – напісаў Юрась Губарэвіч у сябе на старонцы ў Facebook.


Старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч на святкаванні Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)

«Нагадваем, што мы жывыя». Як адзначалі Дзень Волі раней – і што ён значыць цяпер

навіны

Сабраць сто тысяч подпісаў, неабходных для вылучэння, Юрась Губарэвіч плануе сярод беларусаў, якія пакінулі краіну.

«Сабраць 100 тысяч подпісаў сярод 300–500 тыc. пакінулых Беларусь грамадзянаў лічу цалкам магчымым. Паглядзім, што далей будзе», – напісаў Губарэвіч.

Цяпер палітык за межамі Беларусі. Ён каардынуе ініцыятыву «Кадравы рэзерв», за ўдзел у якім рэжым арыштоўваў людзей, яна прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

У беларускіх законах запісаная норма, паводле якой вылучаць свае кандыдатуры на выбары прэзідэнта могуць грамадзяне па праве нараджэння не маладзейшыя за 40 гадоў, якія мусяць пражываць на тэрыторыі краіны не меней за 20 гадоў да выбараў. Акрамя таго, у іх не павінна быць судзімасці і замежнага грамадзянства, а таксама відаў на жыхарства і дакументаў, якія даюць права на льготы і іншыя перавагі на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Раней старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што беларусы, якія застаюцца за мяжою, могуць браць удзел у выбарах прэзідэнта ў якасці кандыдатаў, але пры выкананні ўсіх вышэй пералічаных умоваў.

«Гэта значыць, калі такі грамадзянін цяпер за межамі нашай краіны і хоча браць удзел у выбарах прэзідэнта ў якасці кандыдата, то, па-першае, ён павінен сюды прыехаць, зарэгістраваць ініцыятыўную групу, якая павінна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў грамадзянаў. Калі ён будзе падпадаць пад усе гэтыя крытэры, то ён мае права браць удзел у выбарах», – заявіў Ігар Карпенка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10