навіны

Невядомыя падпалілі дзверы Беларускага дому ў Вільні

Цэнтр беларускай супольнасці і культуры
Падпаленыя дзверы ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, 26 кастрычніка. Фота: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры / Facebook
podpis źródła zdjęcia

У Цэнтры беларускай супольнасці і культуры, ці Беларускім доме ў Вільні ноччу з 25-га на 26 кастрычніка хтосьці падпаліў дзверы і пакінуў абразлівыя надпісы на сцяне.

«Ранак пачаўся не з кавы», паведаміў раніцай у суботу, 26 кастрычніка, на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Цэнтр беларускай супольнасці і культуры.

Падпаленыя дзверы ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, 26 кастрычніка. Фота: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры / Facebook
Падпаленыя дзверы ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, 26 кастрычніка. Фота: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры / Facebook

На фотаздымках, размешчаных у суполцы, бачныя сляды ўзгарання на дзвярах, аскепкі бутэлькі. На сцяне надпіс на літоўскай мове «Прэч з Літвы».

Надпіс на сцяне каля Цэнтру беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, 26 кастрычніка. Фота: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры / Facebook
Надпіс на сцяне каля Цэнтру беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, 26 кастрычніка. Фота: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры / Facebook

Таксама сапсаваны мурал – копія менскіх «Дыджэяў пераменаў» з аднайменнай плошчы.


На пачатку верасня ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры былі разбітыя шыбы.


Абразлівыя надпісы раней з’яўляліся на сценах іншых беларускіх установаў. Так, у ноч на 28 ліпеня невядомыя разбілі шкло ў краме сувеніраў «Kropka», што належыць былому палітвязню Змітру Фурманаву, і пакінулі надпіс на літоўскай мове: «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні».


Ува ўсіх гэтых і іншых выпадках выканаўцы не былі знойдзеныя. 


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10