навіны

Відэа «Вот Так» пра жахі жаночай калоніі ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім»

Антаніна Канавалава. Скрыншот відэа: ВОТ ТАК / Youtube
Антаніна Канавалава. Скрыншот відэа: ВОТ ТАК / Youtube
podpis źródła zdjęcia

Улады Беларусі працягваюць абвяшчаць «экстрэмісцкімі» не толькі рэсурсы «Белсату», але і асобныя матэрыялы. Цяпер у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» было ўлучанае відэа нашых калегаў з расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так».

У абноўлены пералік унесены відэаролік «Ужасы пресс-отряда в женской колонии Лукашенко. Антонина Коновалова», размешчаны 18 сакавіка на Youtube-канале «ВОТ ТАК».

Апроч таго, у спіс дададзеныя рэсурсы беларускай дыяспары ў краінах Балтыі: telegram-каналы «Беларусы Латвіі», «Навіны Суполкі», старонкі ў Facebook «SUPOLKA Беларусаў у Латвіі» і «Беларусы Вільні».

«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаная інфармацыйная прадукцыя старонкі салону друку «Ołówek Druk», акаўнты ў Instagram «belhumanrightshouse», «sergeyxxx21», акаўнты ў TikTok «vitebskexpert», «platform375vitebsk».

27 ліпеня 2021 года суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў сайт і сацыяльныя сеткі «Белсату» «экстрэмісцкімі» матэрыяламі. У лістападзе таго ж года Міністэрства ўнутраных справаў прызнала яго «экстрэмісцкім фармаваннем» і забараніла дзейнасць на тэрыторыі Беларусі «групы грамадзянаў, абʼяднаных інтэрнэт-рэсурсамі "Белсат"». Да «экстрэмісцкага фармавання» належаць, акрамя сайту, Youtube-канал і акаўнты ўва ўсіх сацсетках: Telegram, Instagram, Twitter, Facebook, VK, «Аднакласнікі». Да таго ж Міністэрства юстыцыі РФ унесла 1 кастрычніка 2024 года «Белсат» у спіс непажаданых у Расеі арганізацыяў. Улады Беларусі працягваюць прызнаваць асобныя старонкі і сюжэты «Белсату» «экстрэмісцкімі» матэрыяламі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10