Журналісты «Белсату» схадзілі па садавіну і гародніну ў Грузіі, Польшчы, Літве і Украіне, параўналі цэны і заробкі з беларускімі.
«Белсат» ізноў пайшоў на закупы. Схадзілі ў Тбілісі на Дэзерцірскі рынак, у Варшаве ‒ на рынак Шэмбэка, у Вільні ‒ на Кальварыйскі рынак, у Кіеве ‒ на Лук'янаўскі. З меркаванняў бяспекі не выпраўялі журналістаў на рэпартаж з Камароўскага рынку: паглядзелі на цэны ў сацыяльных сетках.
Выбіралі звычайныя цэны на недарагую, але нармальную гародніну і садавіну. Узялі афіцыйныя курсы Нацыянальнага банку Беларусі, перавялі замежныя валюты ў беларускія рублі. Вынік такі.

Роўна год таму цэны на рынках у тых жа краінах былі такія.
Хто багацейшы на садавіну-гародніну?
Можна прыблізна ўявіць і пакупніцкую здольнасць наведнікаў гэтага рынку. Складзем ва ўяўны кошык па 1 кг кожнага прадукту, атрымаем цану кошыка. Возьмем афіцыйныя звесткі пра сярэднія налічаныя заробкі (да вымання падаткаў і збораў), падзелім іх на кошыкі. Атрымаем...
• Грузія – 187 кошыкаў (сярэдні налічаны заробак у ІІ квартале – 2004,9 лары, або 2362,03 беларускага рубля).
• Польшча – 121 кошык (у жніўні – 8182,08 злотага, або роўна 6816 рублёў).
• Літва – 120 кошыкаў (у ІІ квартале – 2183,6 еўра, або 7852,23 рубля).
• Украіна – 31 кошык (у чэрвені – 18806,63 грыўні, або 1506,79 рубля).
• Беларусь – 103 кошыкі (у жніўні – 2341,20 рубля).
Украіна тут моцна выбіваецца. І рэч, імаверна, не толькі ў вайне. Паказнік сярэдняга заробку ва Украіне даўно лічаць нерэалістычным праз ценевую эканоміку, заробкі «ў канвертах», рэгістрацыю працаўнікоў як прадпрымальнікаў ды іншыя шляхі пазбегчы «лішніх» падаткаў і збораў. З другога боку, сайт вакансіяў Work.ua падлічвае, што сярэдні заробак з 213 тысяч вакансіяў, размешчаных за апошнія тры месяцы, складае 21,5 тысячы грыўняў – не значна больш за афіцыйныя 18,8 тысячы.
І трэба ўлічваць: тое, што беларусам паказваюць як сярэдні заробак, – гэта да вымання падаткаў і гэта далёка ад таго, што прапануюць напраўду, асабліва ў глыбінцы.
Тбілісі – Дэзерцірскі рынак








Варшава – рынак Шэмбэка








Вільня – Кальварыйскі рынак








Кіеў – Лук'янаўскі рынак








Менск – Камароўскі рынак
З меркаванняў бяспекі мы не высылалі сваіх «шпіёнаў» рабіць фотарэпартаж з Камароўкі. Але можам прапанаваць паглядзець на Instargam Камароўскага рынку – там не толькі цэны, але і размовы з прадаўцамі:
Instagram Камароўкі, дарэчы, зрабіўся настолькі папулярны, што іншыя рынкі цяпер таксама заводзяць такія акаўнты: напрыклад, Заходні, Лебядзіны, Валяр’янаўскі або фермерскі рынкі ў Менску.
Алесь Наваборскі і іншыя, belsat.eu