навіны

Украіна заклікае Міжнародны алімпійскі камітэт адхіліць беларуску Ірыну Курачкіну ад чэмпіянату свету

Ірына Курачкіна
Ірына Курачкіна. Фота: noc.by
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства моладзі і спорту Украіны 10 кастрычніка звярнулася да прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту Томаса Баха і прэзідэнта United World Wrestling Ненада Лаловіча з просьбай не дапускаць на міжнародныя спаборніцтвы шэраг спартоўцаў з Расеі і Беларусі. Сярод іх – беларуская спартоўка, барэц вольнага стылю Ірына Курачкіна.

Заява падпісаная міністрам моладзі і спорту Украіны Мацвеем Бедным, прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Вадзімам Гутцайтам і прэзідэнтам Федэрацыі барацьбы Юрыем Капыткам. Як прычыну для недопуску спартоўцаў з Беларусі і Расеі яны называюць падтрымку агрэсіі супраць Украіны.


У прыватнасці, гаворка ідзе пра забарону выступаць на чэмпіянаце свету па неалімпійскіх вагавых катэгорыях у Ціране ў Албаніі, які адбудзецца з 28 па 31 кастрычніка.


Беларусы і расейцы дапушчаныя да ўдзелу ў нейтральным статусе, аднак украінскія чыноўнікі зазначаюць, што «некалькі нейтральных спартоўцаў, якія кваліфікаваліся на турнір, раней удзельнічалі ў мерапрыемствах у падтрымку вайны ці выказвалі сваю падтрымку расейскай агрэсіі».


Гэтыя спартоўцы – беларуска Ірына Курачкіна і расейцы Абдулрашыд Садулаеў і Завур Угуеў. Украінскія чыноўнікі сцвярджаюць, што барцы былі заўважаныя на прапагандысцкіх мерапрыемствах ці падтрымлівалі вайну ва Украіне ў сацсетках.

,,

«Прадстаўнікі Украіны заклікаюць Міжнародны алімпійскі камітэт захоўваць салідарнасць з украінскім народам і прыняць меры, каб не дапусціць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў, пакуль ідзе вайна», - гаворыцца ў заяве.


Да звароту ў МАК украінскія чыноўнікі прыклалі спасылкі на пасты ў сацсетках спартоўцаў як доказы іхнай падтрымкі расейскай агрэсіі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10