навіны

Сейм Літвы разглядае падаўжэнне санкцыяў супраць беларусаў і расейцаў

сейм Літвы
Сейм Літвы. Фота: L. Balandžio / BNS nuotr
podpis źródła zdjęcia

Сейм Літвы пачаў абмяркоўваць падаўжэнне нацыянальных санкцыяў супраць грамадзянаў Расеі і Беларусі да 2 траўня 2026 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Сейму.

Папраўкі да Закону аб устанаўленні абмежавальных захадаў у звязку з наступствамі ваеннай агрэсіі супраць Украіны прэзентаваў міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс.

На пасяджэнні Сейму палітык адзначыў, што прычыны, праз якія былі ўведзеныя санкцыі, не зніклі.

«Комплекс абмежавальных захадаў уяўляецца аптымальным і збалансаваным. Перад абліччам існых пагрозаў гэтыя захады неабходныя і дарэчныя ды мусяць ужывацца выключна ў адказ на існыя пагрозы», – гаворыцца ў тлумачальнай запісцы законапраекту.

Чытайце таксама:
Беларускія калійныя ўгнаенні. Фота: БелТА

Літва паспрабуе ўпэўніць ЗША не здымаць калійных санкцыяў з Менску

Будрыс адзначыў, што ўрад прапануе захаваць абмежавальныя захады ў законе без зменаў і пакінуць іх у ранейшым выглядзе.

Санкцыі ў звязку з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны прыпыняюць прыём заяваў на атрыманне шэнгенскай візы ад грамадзянаў Беларусі і Расеі. Выключэнне толькі для выпадкаў, калі за разгляд заявы на атрыманне візы адказвае Міністэрства замежных справаў. Таксама прыпынены прыём заяваў грамадзянаў Расеі на атрыманне часовага віду на жыхарства ў Літве, за выключэннем тых, хто мае дзейную шэнгенскую або нацыянальную візу ці від на жыхарства, выдадзены Літвой або іншаю дзяржаваю – чальцом Еўрапейскага Звязу.

Грамадзяне Расеі, якія едуць праз вонкавую мяжу ЕЗ на тэрыторыю Літвы, паддаюцца індывідуальнаму дадатковаму дэталёваму правяранню на прадмет пагрозы, якую ўяўляе сабой іхны ўезд у Літву.

У выпадках, калі грамадзяне Беларусі мінаюць вонкавую мяжу ЕЗ на тэрыторыі Літвы, праводзіцца дадатковая ацэнка рызыкі пагрозы, якую ўяўляе іхны ўезд для дзяржаўнай палітыкі, унутранай бяспекі, здароўя насельніцтва або міжнародных стасункаў любой з дзяржаваў – чальцоў Шэнгенскай зоны.

Таксама раней Сейм забараніў увозіць у Літву сельскагаспадарчую прадукцыю і кармы, вырабленыя ў Беларусі і Расеі. Акрамя таго, расейцам, якія не маюць віду на жыхарства ў Літве, забаронена набываць нерухомасць у Літве.

Санкцыі дзеюць з 3 траўня 2023 года ў звязку з агрэсіяй супраць Украіны.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10