навіны

У Гомлі прайшло даследаванне пасляковідных хваробаў: сярод іх ёсць новаўтварэнні

Біялагічныя аналізы ў лабараторыі. Ілюстрацыйны здымак «Pixaby»
Біялагічныя аналізы ў лабараторыі. Ілюстрацыйны здымак «Pixaby»
podpis źródła zdjęcia

На базе Гомельскага медычнага ўніверсітэту два гады праходзіць маніторынг хворых на COVID-19. Цяпер паказалі першыя вынікі даследавання.

Для гэтага групу са 135 паўналетніх пацыентаў назіраюць ужо 2 гады. Усе яны перанеслі пацверджаную тэстамі каронавірусную інфекцыю ў лёгкай форме (92,3 %) або сярэдняй ступені цяжкасці.

Паводле вынікаў, самымі частымі ўскладненнямі пасля ковіду сталі хваробы органаў дыхання, касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны, а таксама сістэмаў кровазвароту. Таксама ў людзей, якія перанеслі ковід, можна было назіраць хваробы скуры і падскурнай сятчаткі, органаў стрававання, вострыя хірургічныя захворванні, новаўтварэнні, хваробы мочапалавой сістэмы (пералічана паводле змяншэння).

Высветлілася таксама, што сярэдняя працягласць хваробы стала даўжэйшая: 13,8 дня на бальнічным у 2022 годзе і 15,3 дня ў 2023 годзе. Чым старэйшы пацыент, тым даўжэй ён хварэе.

Пры гэтым 15,4 % пацыентаў лісткі непрацаздольнасці ўвогуле не атрымлівалі.

«Сэнс і мэта гэтага даследавання навучыцца прадбачыць абвастрэнне камарбідных хранічных захворванняў, а магчыма, і наяўнасць пасляковіднага сіндрому. Дапамагчы медпрацаўнікам лепш арыентавацца ў скаргах пацыентаў і вызначаць дыягназ, разумець, якія трэба дадатковыя метады даследавання, карэкцыя лячэння, карэкцыя камарбідных захворванняў, і якія трэба рэабілітацыйныя захады», кажа старэйшая выкладчыца ГДМУ Вольга Нікіфарава.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10