навіны

У Беларусі з 2020 года 5 тысячаў рэсурсаў былі прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Міністр інфармацыі Марат Маркаў. Фота: media-polesye.com
Міністр інфармацыі Марат Маркаў. Фота: media-polesye.com
podpis źródła zdjęcia

З 2020 года 5 тысячаў рэсурсаў у краіне былі прызнаныя «экстрэмісцкімі», а да 14 тысячаў быў абмежаваны доступ.

Пра гэта заявіў цяперашні міністр інфармацыі Марат Маркаў падчас канферэнцыі па міжнародных стандартах у выбарчым працэсе, якая зараз праходзіць у Беларусі.

,,

«Міністэрствам інфармацыі на 1 верасня 2024 года прыняты рашэнні аб абмежаванні доступу амаль да 14 тыс. інтэрнет-рэсурсаў, з якіх больш як 5 тыс. былі прызнаны экстрэмісцкімі», – адзначыў Марат Маркаў.


Пры гэтым Маркаў звярнуў увагу на тое, што за перыяд са студзеня 2015 года па студзень 2020-га доступ быў абмежаваны да 400 рэсурсаў, а з 1 студзеня 2020 года па верасень 2024 года – да 5000. На ягоную думку, гэта сведчыць пра тое, што «каласальныя сродкі» трацяцца апанентамі на «інфармацыйнае расхістванне Беларусі».

Але міністр Маркаў абмінуў у сваёй прамове той факт, што вялікая колькасць з забароненых рэсурсаў дзейнічала ў Беларусі задоўга да 2020 года цягам многіх гадоў і не выклікала пытанняў з боку ўладаў. Прэтэнзіі да іх з’явіліся менавіта ў 2020 годзе, калі гэтыя рэсурсы пачалі апісваць рэальную сітуацыю ў краіне, у якой адбыліся грубыя парушэнні і фальсіфікацыі выбараў, а пасля бязлітасны гвалт у дачыненні да людзей, абураных дзеяннямі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10