навіны

Грузія забараніла беларусам і расейцам рээкспарт аўтамабіляў

аўтамабілі
Аўтамабілі. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bm.ge
podpis źródła zdjęcia

Грузія забараніла грамадзянам Беларусі і Расеі рээкспарт аўтамабіляў і спецтэхнікі, паведамляе партал bm.ge са спасылкаю на Агенцтва абслугоўвання МУС Грузіі, што рэгіструе аўтатранспарт. Новаўвядзенні набылі моц 15 траўня.

Турысты назіраюць за ўзлётам самалёта на пляцоўцы для спотынгу каля аэрапорту ў Батумі, Грузія. 27 траўня 2024 года. Фота: Белсат
Застацца нельга выязджаць: што рабіць беларусам у Грузіі? Парады адваката Гісторыі

У ведамстве патлумачылі, што забарона закранае як легкавыя аўтамабілі, так і спецтэхніку – бульдозеры, экскаватары, грэйдары, трактары, увезеныя на тэрыторыю Грузіі з ЗША ці Еўразвязу пасля 1 жніўня 2023 года.


Раней рээкспарт аўтамабіляў быў забаронены ў Беларусь і Расею, аднак грамадзяне гэтых дзяржаваў маглі афармляць вываз машынаў з Грузіі ў трэція краіны. Цяпер і гэтая магчымасць выключаная.


У медыях выказваюцца меркаванні, што новыя абмежаванні – гэта наступства журналісцкіх расследаванняў, якія паказвалі, што Грузія выкарыстоўваецца Расеяй як транзітны канал для абыходу санкцыяў. Грузінскі ўрад, аднак, неаднаразова зняпраўджваў гэтыя заявы.


«Мы заяўляем, што Грузія цалкам і цвёрда прытрымліваецца працэдураў выканання міжнародных санкцыяў, і няма ніякіх фактаў, якія б пацвярджалі адваротнае», – сцвярджае Падатковая служба Грузіі.


Кіраўнік Асацыяцыі імпарцёраў аўтамабіляў Грузіі Алексі Наніядзэ кажа, што новыя абмежаванні тэхнічна нічога не зменяць для Грузіі, бо акрамя беларускіх і расейскіх аўтадылераў ёсць яшчэ казахскія, кіргізскія ды іншыя, на якіх новаўвядзенні не распаўсюджваюцца.

,,

«Тут ужо тэхнічнае пытанне, чый пашпарт будзе выкарыстоўвацца пры рээкспарце аўтамабіля. Цяпер больш актывізуюцца кіргізскія і казахскія аўтадылеры, для нас тут нічога не змяняецца. Той факт, што абмежаванні ў дачыненні Расеі сталі яшчэ больш жорсткімі, вітаецца», – кажа Наніядзэ.


Паводле іншых экспертаў, той факт, што аўтамабілі замест беларусаў ці расейцаў будуць перавозіць грамадзяне Казахстану ці Кыргызстану, не гарантуе, што экспартны аўтамабіль, які выязджае з Грузіі, трапіць у краіну прызначэння, а не на расейскі рынак.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10