навіны

У Кракаве адбудзецца прэм’ера фільму «Інга» – супольнай працы польскіх кінавытворцаў і «Белсату»

На 65-м Кракаўскім кінафестывалі пройдзе прэм’ерны паказ дакументальнай стужкі рэжысёра Кшыштафа Капчыньскага «Інга», у вытворчасці якой браў удзел «Белсат».

Паглядзець «Інгу» можна будзе


  • 26 траўня а 19:30 – «Mikro», вул. Леа 5, пакажуць другім у конкурсным блоку. У прэм’еры возьмуць удзел героі стужкі і рэжысёр;


  • 29 траўня а 12:30 – «MOS1», вул. Райска 12, пакажуць другім у конкурсным блоку;


  • 29 траўня а 19:30 – «Sfinks», Гуралі 5 (Нова Гута), пакажуць першым з двух прэзентаваных фільмаў, паказ таксама адаптуюць для асобаў з дысфункцыямі слыху і зроку;


  • 30 траўня а 13:00 – «Kino pod baranami», Рынак Галоўны 27, блакітная зала, пакажуць першым з двух прэзентаваных фільмаў, паказ таксама адаптуюць для асобаў з дысфункцыямі слыху і зроку.


Фільм «Інга» – супольная вытворчасць «Белсату», фірмы «Eureka Media Architekci» і «Telewizja Polska». Стужку стварылі пры фінансавым падтрыманні Польскага інстытуту кінамастацтва. Яна апавядае пра лёс дзяўчынкі Інгі, якая ў пяць гадоў разам са сляпымі бацькамі ўцякае з Украіны ў Варшаву. У Польшчы ў Інгі нараджаецца брат. Сям'я жыве мірна, падвешаная паміж рэальнасцю і марамі. Інга – праваднік у новай рэчаіснасці. Аднойчы ейны бацька едзе на радзіму, дзе ідзе вайна, каб развязаць старыя справы.


Рэжысёр і аўтар сцэнара – Кшыштаф Капчыньскі. Прадзюсары – Кшыштаф Капчыньскі і Ганна Саевіч. Кіраўнічы прадзюсар – Януш Гаўрылюк («Белсат»).


Раней «Белсат» браў удзел у здымках такіх фільмаў, як «Метро» (рэж. Павел Дарагой, Украіна, Польшча, 2024 год), «Адкуль куды» (рэж. Мацек Хамеля, Польшча, Францыя, Украіна, 2023 год), «Апошнія рыцары» (рэж. Давід Гургулія, Грузія, 2020 год) і іншых. Азнаёміцца з поўным спісам можна па спасылцы, паглядзець фільмы можна на YouTube-канале Белсат Doc.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10