навіны

«Сэрца сціскаецца ад болю». Зварот Святланы Ціханоўскай у Дзень салідарнасці з палітвязнямі

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
podpis źródła zdjęcia

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі – 21 траўня.

Паводле кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, палітвязні былі ў Беларусі заўсёды, але тое, што адбываецца цяпер, – маштабная трагедыя.

,,

«Кожны год 21 траўня сэрца сціскаецца ад болю. Гэта Дзень салідарнасці з палітвязнямі. <…> Сёння за кратамі – больш за тысячу чалавек: журналісты і настаўнікі, медыкі і інжынеры, студэнты і пенсіянеры. Аб'ядноўвае іх толькі адно – яны не згодныя жыць у хлусні і гвалце», – кажа Ціханоўская.


Былая палітзняволеная Тамара Каравай, якая не пражыла і года пасля вызвалення. Крыніца: tsikhanouskaya / Telegram
«Умовы жахлівыя, катавальныя». Чаму палітвязні паміраюць пасля вызвалення навіны

Паводле лідаркі дэмакратычных сілаў, важна памятаць, што нават ва ўмовах татальнага кантролю і ціску мы не бездапаможныя. Таму Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў:


«Пішыце лісты палітвязням. Нават некалькі цёплых словаў ад незнаёмага чалавека могуць сагрэць душу і падарыць надзею.


Падтрымайце знаёмых, чые сваякі за кратамі. Прынясіце прадукты састарэлым бацькам зняволеных. Пагаварыце з сябрамі, якія сумуюць па сваіх партнёрах. Дайце адчуць, што яны не адны.


Калі вы за мяжою, выкарыстайце магчымасць, каб нагадаць людзям пра сітуацыю ў Беларусі. Рабіце гэта асцярожна, каб не прыцягваць увагу рэжыму да канкрэтных асобаў за кратамі. Удзельнічайце ў акцыях салідарнасці, рабіце пасты онлайн і падтрымлівайце ініцыятывы».


Кожны крок – важны, кожны ліст можа стаць чыёйсьці надзеяй, зазначае абраная прэзідэнтка Беларусі.

,,

«Няхай нашая салідарнасць працягвае расці і пашырацца. Няхай ніводзін палітвязень не застанецца самотным. Свабоду палітвязням!», – рэзюмуе Ціханоўская.


Поўны тэкст звароту – па спасылцы.


Беларусы адзначаюць Дзень салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня. Гэты дзень выбралі ў гонар палітзняволенага Вітольда Ашурка, які загінуў у Шклоўскай калоніі № 17 21 траўня 2021 года.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10