навіны

Жыхароў Гомельшчыны папярэджваюць аб захадах бяспекі на выпадак атакі дронамі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: vedomosti.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: vedomosti.ru
podpis źródła zdjęcia

«Гомельэнерга» распісаў для жыхароў Гомельскай вобласці і памежных тэрыторыяў правілы бяспекі на выпадак атакі беспілотнікаў. Просяць захоўваць спакой і прадпрымаць наступныя захады.

Вось, як на выпадак небяспекі раіць сябе паводзіць «Гомельэнерга»:

- У першую чаргу прыняць захады, каб забяспечыць уласную бяспеку. Калі дазваляе час, схавацца ў капітальным будынку далей ад вокнаў і шкляных вітрын або схавацца за дрэвамі з густой кронай.

- Калі вы бачыце, што робат ужо блізка і дабрацца да найбліжэйшай надзейнай хованкі не атрымаецца, неабходна імгненна легчы на зямлю,а локці прыціснуць да тулава. У выпадку, калі паблізу ёсць яма, канава або траншэя, паспрабуйце скокнуць у іх – гэта дасць вам дадатковую абарону ад аскепкаў і выбухной хвалі. Памятайце, што неабходна заставацца на зямлі, пакуль не спыняцца выбухі.

- Калі вы знаходзіцеся ўдома, неабходна ісці ў пакой, аддзелены дзвюма глухімі сценамі ад боку прылёту дронаў. Самым бяспечным месцам у доме пры такой сітуацыі лічыцца ванны пакой.

- Калі ў момант налёту вы знаходзіцеся ў аўтамабілі, ні ў якім разе не спрабуйце з'ехаць. Спыніце машыну, пакіньце яе і размясціцеся на зямлі, каб мінімізаваць рызыку пашкоджанняў.

- Важна ні ў якім разе не чапаць дрон, калі ён ужо ўпаў, і не падыходзіць да яго блізка. Калі ёсць магчымасць, трэба засцерагчы месца прызямлення дрону і не дазваляць іншым людзям набліжацца да яго. Таксама трэба неадкладна паведаміць пра здарэнне па тэлефоне 112.

Нагадаем, напярэдадні Лукшэнка заявіў пра «знішчэнне ўкраінскіх беспілотнікаў» у раёне Касцюковічаў увечары 9 жніўня.

Чытайце таксама: «Пажар ахопіць увесь рэгіён і перакінецца на ЕЗ» – як рэжым Лукашэнкі прасоўвае тэму з «украінскімі» дронамі

Надзея Вольная, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10