навіны

ЕАБР адзначае сур’ёзнае паскарэнне росту цэнаў у Беларусі

Беларускія грошы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Беларускія грошы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) у сваім штотыднёвым макрааглядзе, апублікаваным 19 траўня, адзначыў істотнае паскарэнне росту цэнаў у Беларусі.

Чытайце таксама:
Цыбуля. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pxhere.com, CC0

Бульба з’явілася, пазнікала якасная цыбуля. Чаму ў Беларусі не стае гародніны?

Як адзначылі ў банку, гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 6,5 % у красавіку пасля 5,9 % у сакавіку.

«Рост коштаў паскорыўся ўва ўсіх ключавых кампанентах спажывецкага кошыку, пры самым прыкметным росце ў спажывецкіх таварах (+8,3 % год да года ў красавіку пасля + 7,5 % год да года ў сакавіку)», – заявілі ў ЕАБР.

Асноўнымі фактарамі росту цэнаў у аглядзе названыя далейшае паслабленне беларускага рубля да расейскага і паскарэнне росту цэнаў на сезонную гародніну і садавіну.

Цэны на паслугі выраслі на 7 % год да года ў красавіку пасля 6,6 % год да года ў сакавіку. Паскорыўся рост цэнаў і ў групе нехарчовых тавараў (да 3,6 % пасля 3,2 % месяцам раней).

,,

«На дынаміку росту цэнаў магло паўплываць паслабленне адміністрацыйнага рэгулявання, у межах якога быў скарочаны пералік рэгуляваных пазіцыяў і спрошчаны парадак узгаднення павышэння цэнаў прадпрыемствамі», – адзначылі ў аглядзе.


Нагадаем, што з 15 красавіка ўрад Беларусі скасаваў рэгуляванне цэнаў на больш як сотню відаў тавараў. Пакінуў да 1 траўня рэгуляванне цэнаў на сем тавараў – і 17 красавіка падняў гэтыя цэны.

У выніку месячная інфляцыі ў красавіку паскорылася да 1 % пасля 0,8 % у сакавіку. У параўнанні з пачаткам года індэкс спажывецкіх цэнаў вырас на 3,8 %, а за год – на 6,5 %. І гэта пры тым, што мэтавы паказнік інфляцыі па выніках 2025 года павінен не перавышаць 5 %.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10