Naviny

Валерый Кавалеўскі пра канферэнцыю «Новая Беларусь»: Я не заўсёды чуў адказы, якія прасіліся

Былы дыпламат Валерый Кавалеўскі. Фота: Белсат
Былы дыпламат Валерый Кавалеўскі. Фота: Белсат

Палітычныя сілы аб’ядналіся і дамовіліся пра супрацу і механізмы развязання праблемаў, а таксама пра супольныя пазіцыі ў некаторых пытаннях. Стратэгія дзеянняў да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ўсё яшчэ не гатовая. Святлана Ціханоўская – лідарка, абраная ўсяго толькі трыма структурамі. Такімі бачыць вынікі канферэнцыі “Новая Беларусь” кіраўнік “Агенцтва еўраатлантычнай супрацы” і былы дыпламат Валерый Кавалеўскі, пра што ён і распавёў “Белсату”.