навіны

Топ-5 аўдыякніг (паводле версіі «Белсату»)

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com
podpis źródła zdjęcia

Калі вы шукаеце аўдыякнігі, то маем для вас дзве файныя навіны ад «Кніжнага воза» і audiobooks.by. Першыя абяцаюць класную версію кнігі пра Алісу, другія – выпускаюць серыю турэмнай літаратуры і плануюць смачныя рэлізы на восень.

1. «Свінні» Аляксандра Чарнухі 

Абсурд усяе Беларусі, даведзены да свайго максімуму. Яшчэ і галасамі купалаўцаў пад пільным кіраўніцтвам рэдактаркі Крысціны Дробыш. На беларускую смачна пераклаў Алесь Плотка


Як Алег Гарбуз сакавіта шле ў ср**у, слухайце тут  


2. «Пацеркі і кроплі» Надзеі Ясмінскай

Гэта проста энцыклапедыя для бацькоў і дзяцей, каб разумець свет. Калі вам не ставала дозы дабрыні, то гэтая кніга – для вас. Ёсць і анімаваная версія малюнкаў Стасі Сакалоўскай. Увага, гэта дужа кранальна!


Слухаць тут  


Глядзець тут  


3. «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» 

Беспрэцэдэнтная кніга з усіх бакоў. Сачыце за рукамі: гэта анталогія беларускага гей-пісьменства, якую агучылі ахвочыя беларусы і беларускі, у тым ліку і прадстаўнікі_цы ЛГБТК+. Запісам займаўся праект «Народная аўдыякніга», у рамках якога любы ахвочы мог паўдзельнічаць у запісе (вядома, пасля адбору). 20+ галасоў пра надзвычай спрэчную для нашага грамадства тэму. 


Слухаць тут  


4. «Франкенштайн» Мэры Шэлі 

Навукова-фантастычная легенда пачатку XIX стагоддзя. Адзін з найлепшых узораў готыкі, першы навукова-фантастычны раман. Дарэчы, выдаваўся спачатку ананімна. Аўтарка скончыла рукапіс у дзевятнаццаць гадоў. Раман не надта ацанілі крытыкі, але публіка была ў захапленні. Упершыню беларускі пераклад, зроблены Марынай Дзергачовай, выйшаў у 2016 годзе.


А вось цяпер маем аўдыяверсію 


Адразу папярэдзім: рэкамендуем слухаць людзям, старэйшым за 12 гадоў. 


5. «У капцюрох ГПУ» Францішка Аляхновіча

Абсалютна непрыкмечанаю выйшла аўдыяверсія легендарнай і несправядліва забытай кнігі. Францішак Аляхновіч адным з першых у сусветнай літаратуры, за чвэрць стагоддзя да Аляксандра Салжаніцына, задоўга да Шаламава, апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Сам Аляхновіч – той самы даверлівы беларус, які вярнуўся на Радзіму з наіўным спадзевам, што ў Беларускай ССР ён здзейсніць свае мары. Кніга «У капцюрох ГПУ» адразу па выданні ў 1934 годзе была перакладзеная на некалькі моваў. 


Паслухаць тут

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10