Naviny

«Відавочна, ідзецца пра нейкую шэрую схему». Навошта ў Беларусь прыляцелі чатыры «Airbus» невядомай авіякампаніі?

img
«Airbus A330-243» у менскім аэрапорце. 19 жніўня 2024 года. Фота: na_vzlet_belarus / Telegram

Напрыканцы мінулага тыдня ў Менск прыляцелі чатыры самалёты «Airbus» авіякампаніі з Гамбіі «Magic Air». Эксперт у авіяцыйнай галіне сказаў «Белсату», што наўрад ці гэтыя лайнеры набыла «Белавія». Самыя імаверныя атрымальнікі самалётаў — Расея або Іран, якія набываюць судны ў абыход санкцыяў.