навіны

У Іспаніі застрэлілі былога дарадцу Януковіча

Андрэй Партноў
Андрэй Партноў. Фота: Newsmakers.com.ua
podpis źródła zdjęcia

Недалёка ад Мадрыду, у мясцовасці Пасуэлё-дэ-Аляркон, каля ўваходу ў амерыканскую школу, 21 траўня а 9:15 раніцы быў застрэлены былы дарадца колішняга прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча Андрэй Партноў.

Паводле іспанскіх медыяў, мужчына, які прывёз у школу сваіх дзяцей, атрымаў чатыры агнястрэльныя раненні ў грудзі і адно – у галаву і загінуў на месцы.

,,

«Адзін стрэл, смяротны, быў у галаву, ззаду, на ўзроўні галавы, але пад нахілам, а два іншыя – у цела, у жывот і бок», – паведамілі выданню «El Pais» у службе 112.


Нападнікаў было двое ці трое, яны ўцяклі з месца здарэння. Вядуцца іхныя пошукі. Распачатае расследаванне.


Партнову было 52 гады. Ён займаў пасады дарадцы Януковіча і намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў 2011–2014 гадах. Да гэтага, у 2005–2010 гадах, быў галоўным юрыстам каманды Юліі Цімашэнкі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10