навіны

У некаторых месцах Харкаўшчыны ўкраінскія войскі выйшлі на мяжу з Расеяй

Корпус расейскай ракеты, устаноўлены ў якасці помніка каля будынка Харкаўскай адміністрацыі. Харкаў, Украіна. 24 красавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
Корпус расейскай ракеты, устаноўлены ў якасці помніка каля будынка Харкаўскай адміністрацыі. Харкаў, Украіна. 24 красавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Але расейцы працягваюць ствараць напружанне.

Украінскае войска выйшла на мяжу з Расеяй у некалькіх кропках Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведаміў спікер Мінабароны Украіны Аляксандр Матузянік, паведамляе «24 канал».
Корпус расейскай ракеты, устаноўлены ў якасці помніка каля будынка Харкаўскай адміністрацыі. Харкаў, Украіна. 24 красавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
Корпус расейскай ракеты, устаноўлены ў якасці помніка каля будынка Харкаўскай адміністрацыі. Харкаў, Украіна. 24 красавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
На Харкаўшчыне цяпер няма актыўных баявых дзеянняў. Аднак расейцы там пачалі рабіць умацаванні. Цяпер яны ў рэгіёне змянілі сваю тактыку.


,,

«Гэта пастаянныя абстрэлы, гэта ўтрыманне нашых войскаў у пастаянным напружанні і адцягванне нашых падраздзяленняў. Але ў Харкаўскай вобласці ўжо ёсць месцы, дзе нашы вайскоўцы выйшлі на мяжу з Расеяй», – распавёў Матузянік.


Belsat

Кіраўнік Данецкай адміністрацыі распавёў пра вайсковыя планы Расеі на Данбасе

навіны
Паводле яго, расейцы не памяншаюць напружанне ў рэгіёне, каб падраздзяленні ЗСУ адтуль не перавялі на іншы напрамак. Таксама там робяць усё, каб стрымаць контрнаступ украінскай арміі.
Нагадаем, што расейскія войскі спрабуюць правесці паспяховыя наступальныя дзеянні на Ліманскім кірунку. Пра гэта ў эфіры ранішняй «Студыі Белсат» 2 чэрвеня заявіў кіраўнік вайсковай адміністрацыі Данецкай вобласці Украіны Паўло Кірыленка.
Паводле яго, мэтай атакаў з’яўляецца захоп Святагорскай лаўры для далейшага авалодання Славянскам і Краматорскам.
Таксама расейскія войскі спрабуюць захапіць трасу Бахмут – Лісічанск, каб нарэшце за 1,5 месяцы баёў выйсці на адміністратыўную мяжу Луганскай вобласці, прасунуцца ў кірунку Бахмуту і затым злучыцца з войскамі, што будуць наступаць на Славянск і Краматорск.
Макар Мыш belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10