навіны

У Беларусі друкуюць новую ярка-ружовую купюру. Што за яна?

Крыніца: Нацыянальны банк Беларусі
Крыніца: Нацыянальны банк Беларусі
podpis źródła zdjęcia

Купюра наміналам 80 рублёў ужо 31 сакавіка з'явіцца ў Беларусі.

Гэта будзе памятная купюра, якую прымеркавалі да «80-годдзя Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне», паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.


Выпуск пачнецца 31 сакавіка. Банкнота будзе наміналам 80 рублёў і выйдзе тыражом 80 тысячаў штук. Таксама Нацбанк выпусціць памятныя срэбраныя манеты наміналам 20 рублёў і тыражом 2500 штук, а таксама медна-нікелевыя наміналам 1 рубель у колькасці 5000 штук.


На 80-рублёвай купюры намаляваны галоўны манумент мемарыяльнага комплексу «Берасцейская крэпасць-герой» – «Мужнасць». На адваротным баку – рукі маці, якая трымае руку дзіцяці, на фоне «Брамы Менску» і кветак яблыні.


Пры жаданні гэтай купюрай і манетамі можна будзе расплаціцца, бо гэта ўсё роўна законны плацежны сродак. Але калекцыйныя купюры маюць большую каштоўнасць за іх намінал.


Апошні раз памятныя банкноты Нацбанк выпускаў у 2016 годзе, тэматыкаю была «Мая краіна — Беларусь», а тыраж — 999 асобнікаў.


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10