навіны

У Беларусі 29 сакавіка можна будзе назіраць незвычайную нябесную з’яву

pexels.com
Фота: Sebastian V / pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Частковыя сонечныя зацьменні называюць «надкушаным сонцам». Яны адбываюцца, калі Месяц апынаецца паміж Зямлёй і Сонцам, але не цалкам закрывае сонечны дыск.

У суботу, 29 сакавіка адбудзецца частковае сонечнае зацьменне, якое будзе відаць ў Паўночнай Амерыцы, частцы Еўропы (у тым ліку на тэрыторыі Беларусі), Грэнландыі і Атлантычным акіяне, заўважылі ў падкасце «praz_kosmas».


Найлепшае месца для назірання — поўнач Канады і паўвостраў Лабрадор, дзе максімальная фаза зацьмення дасягне 93,61 %. У нашай краіне больш за ўсё можна будзе пабачыць з Горадні, дзе сонца будзе «адкушанае» на 7,4 %.


Напрыклад, у Менску частковае сонечнае зацьменне распачнецца а 14:04, дасягне максімальнай фазы а 14:37 (калі Месяц «адкусіць» 4,8 % Сонца) і скончыцца а 15:10.


Але для назірання за Сонцам трэба набыць адпаведныя акуляры (не звычайныя сонечныя), бо гэта можа пашкодзіць вочы і зрок.


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10