навіны

Прынцыпова не хацеў з’язджаць. Палітзняволенага журналіста Кузнечыка судзяць за «экстрэмісцкае фармаванне»

Андрэй Кузнечык. (Фота: svaboda.org)
Андрэй Кузнечык. (Фота: svaboda.org)
podpis źródła zdjęcia

У зняволенага з жонкай «астральная сувязь» у лістах

Андрэй Кузнечык прынцыпова не хацеў з’язджаць з Беларусі, пра што напісаў у лісце сябру на выпадак затрымання. Журналісту пагражае да 7 гадоў зняволення – імаверна, за супрацу з радыё «Свабода». Дома Андрэя чакае жонка і двое дзяцей, ён прысылае ім вершы і «чытае думкі» жонкі ў лістах.
Андрэй Кузнечык. (Фота: svaboda.org)
Андрэй Кузнечык. (Фота: svaboda.org)
У Магілёўскім абласным судзе 8 чэрвеня мае пачацца працэс над журналістам Андрэем Кузнечыкам, які як фрылансер супрацоўнічаў з радыё «Свабода». Паводле ч. 1 арт. 361-1 КК, яму пагражае да сямі гадоў зняволення. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме. Беларускія праваабаронцы прызналі журналіста палітычным вязнем.
Кузнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 года, у кватэры ўчынілі ператрус, забраўшы тэхніку ды іншыя рэчы. Першапачаткова журналіста арыштавалі на 10 содняў за нібыта дробнае хуліганства, потым далі яшчэ 10 содняў за тое самае. Пасля распачалі крымінальную справу – толькі ў канцы траўня высветлілася, што за стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім.
Падрабязнасці абвінавачання невядомыя: адвакат даў падпіску аб неразгалошванні. Магчыма, справа звязаная з радыё «Свабода», дзе Кузнечык працаваў як фрылансер. Выданне было абвешчанае ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем» праз месяц пасля затрымання Андрэя – 23 снежня. У дзень затрымання Кузнечыка сілавікі на кароткі час захапілі Telegram-канал радыё «Свабода».
Андрэй Кузнечык і Алеся Рак з дачкой Янінай. (Фота: асабісты архіў Алесі Рак)
Андрэй Кузнечык і Алеся Рак з дачкой Янінай. (Фота: асабісты архіў Алесі Рак)
Алеся Рак, жонка Андрэя Кузнечыка, згадвае: апошнія пару гадоў муж быў занураны ў працу, але перад зняволеннем стаў надаваць ёй больш клопату і знакаў увагі, стаў часцей тэлефанаваць маці, рабіць больш неабавязковых дробязяў у гаспадарцы. Яна шкадуе, што, магчыма, недастаткова цаніла гэта.
«У першым лісце з Магілёва Андрэй піша, што рады магчымасці нарэшце бачыць сонца і чуць птушак праз акно, бо доўга быў гэтага пазбаўлены, – расказвае яна. – У яго камера чалавек на 18, здаецца. Знайшлося з кім усталяваць больш блізкія, гаспадарчыя адносіны, дзяліцца прадуктамі, прыдумляць і гатаваць новыя стравы. Хваліцца, што пакаштаваў упершыню ківі з часныком, спадабалася».
У гэтым лісце Андрэй жартуе: «Ёсць свае плюсы, нават калі пераехаць з замку ў цэнтры сталіцы». Гэтак ён апісвае, што ягэ этапавалі з менскага СІЗА № 1 у магілёўскі СІЗА.
Ліст Андрэя Кузнечыка пасля этапу ў магілёўскі СІЗА. Травень 2022 года. (Фота: Алеся Рак)
Ліст Андрэя Кузнечыка пасля этапу ў магілёўскі СІЗА. Травень 2022 года. (Фота: Алеся Рак)
Лісты ад Андрэя да жонкі даходзяць за рэдкімі выключэннямі. Але ён ад жонкі даўно не атрымліваў лістоў, наколькі вядома на дзень 26 траўня. Лепш да яго даходзяць лісты ад маці, але таксама не ўсе.
Алеся адзначае, што ў лістах «працягваюцца загадкавыя супадзенні», а раней, калі лісты лепш даходзілі, такое было нават часцей:
«Скажам, пішу я пра Мацвееў дрэнны апетыт, што пасля хваробы перайшоў на сухамятку, не хоча кашы. Нават купленую першы раз аўсянку з бананам. І Андрэй у той жа час піша, ці не пашукаць для капрызкі што цікавейшае, можа, хоць аўсянка з бананам яму спадабаецца. Хоць мы ўвогуле не бралі раней крупаў з нейкімі дадаткамі. Нядаўна я звярнула ўвагу, што будоўля новага мікрараёну за акном актывізавалася: калі тут паселіцца такая процьма новага народу, жыць тут стане не так камфортна. Назаўтра атрымліваю ліст, дзе Андрэй пытаецца, ці не хацелі б мы куды пераехаць, мо бліжэй да прыроды. Добра, што хоць астральная сувязь паміж намі працуе».
Алесь Наваборскі, belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10