навіны

На мяжы з Польшчаю зноў калапс – кіроўцы чакаюць па 80 гадзінаў

Чарга на польска-беларускай мяжы
Здымае мае ілюстрацыйны характар. Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. Фота: Карына Пашко / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Удзень 11 траўня ў чарзе на ўезд у Польшчу сабраліся 1405 легкавых аўтамабіляў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Чаканне на мяжы займае трое содняў і больш. Пра аўтобусныя чэргі камітэт не піша, але людзі чакаюць на мяжы па 12 гадзінаў.

Кіроўцы, якія прастаялі велізарную чаргу на ўездзе ў Польшчу, пішуць у тэматычным чаце, што толькі час у зоне чакання заняў 72 гадзіны. Адзін з кіроўцаў дзеліцца, што ў чарзе быў крыху далей як 1450-ы. Зона чакання заняла 74 гадзіны, затым чакаць трэба было пашпартнага кантролю – яшчэ 1 гадзіну 45 хвілінаў. Пасля гэтага на мосце, які вядзе ў Польшчу, давялося прастаяць 1 гадзіну 40 хвілінаў, а кантролі ў польскіх супрацоўнікаў занялі яшчэ 2 гадзіны 23 хвіліны. Усяго выйшла 80 гадзін і 10 хвілінаў.


Яшчэ адзін кіроўца зазначае, што ў зоне чакання правёў роўна трое содняў:

,,

«Вельмі доўга стаялі без руху, але пры гэтым рухаліся аўтобусы. Заехалі да палякаў – і там практычна пуста, па адной – дзве машыны на канал. Агляд павярхоўны. Мытніца старанна агледзела нас у пошуках цыгарэтаў».


Ён дадае, што заўважыў раніцаю 11 траўня на мяжы вельмі шмат аўтобусаў у абодвух кірунках.

Цягнік на чыгуначным вакзале ў Менску, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года. Фота: Белсат
«Залежыць ад беларускага рэжыму». Польшча адказала на прапанову Беларусі пусціць пасажырскія цягнікі навіны

Яшчэ адзін з кіроўцаў адзначае, што з беларускія мытнікі старанна правяраюць рэчы, калі ім здаецца, што з Польшчы вязуць шмат тавараў. Таксама амаль усіх правяраюць на рэнтгене.


Іншыя ў чаце пішуць, што аўтамабільных чэргаў на ўезд у Беларусь раніцаю не было, але каля 10 аўтобусаў чакалі ўезду ў Беларусь з польскага боку, а таксама былі аўтобусы, якія ўжо былі прапушчаныя на кантроль.


Уначы 11 траўня людзі, якія ехалі ў Беларусь, чакалі ў чарзе і праходзілі межы блізу 10 гадзінаў.


Адзін з падарожнікаў, які едзе ў Польшчу ўдзень аўтобусам, адзначае, што няма чаргі да беларускіх памежнікаў. Аднак пасля пашпартнага кантролю чакаюць 13 аўтобусаў.


Людзі скардзяцца, што чарга рухаецца вельмі павольна. Яшчэ адзін падарожнік, які каля поўдня выехаў з польскага боку, кажа, што правёў на мяжы 12 гадзінаў. З іх каля трох пасля праходжання беларускага пашпартнага кантролю наагул не было руху.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10