навіны

Абранне новага Папы Рымскага і абмен агнём паміж Пакістанам і Індыяй. Фатаграфіі тыдня

Пілігрымы з Тэхасу святкуюць абранне новага пантыфіка на плошчы Святога Пятра пасля таго, як з Сікстынскай капэлы з'явіўся белы дым. Канклаў абраў паўночнаамерыканскага кардынала Робэрта Фрэнсіса Прэваста, які выбраў сабе імя Леў XIV
Пілігрымы з Тэхасу святкуюць абранне новага пантыфіка на плошчы Святога Пятра пасля таго, як з Сікстынскай капэлы з'явіўся белы дым. Канклаў абраў паўночнаамерыканскага кардынала Робэрта Фрэнсіса Прэваста, які выбраў сабе імя Леў XIV. Ватыкан. 8 траўня 2025 года. Фота: Vatican Pool-M.Tama / Abaca Press / East News
podpis źródła zdjęcia

Абранне новага Папы на другі дзень канклаву ў Ватыкане, акцыя пратэсту супраць расейскай прапаганды на могілках савецкіх салдатаў у Варшаве, вайсковы парад на Дзень Перамогі ў Маскве, расейскі абстрэл балістычнымі ракетамі і беспілотнікамі Кіева, абмен агнём паміж Індыяй і Пакістанам, пажар у Ломжынскім ландшафтным парку ў Польшчы – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.

З трубы Сікстынскай капэлы віецца белы дым, які паведамляе людзям пра тое, што на другі дзень канклаву ў Ватыкане кардыналы абралі новага Папу. 8 траўня 2025 года. Фота: Alessandra Tarantino / AP Photo / East News

Папа Леў XIV вітае людзей з балкону сабору Святога Пятра. Новаабраны пантыфік Леў XIV падчас сваёй першай прамовы добраславіў вернікаў ды пажадаў усім міру і адзінства. Ватыкан. 8 траўня 2025 года. Фота: Beata Zawrzel / Reporter / East News

Мясцовы жыхар аглядае свой дом, пашкоджаны ў выніку пакістанскага артылерыйскага абстрэлу Пунчу (Poonch) у падкантрольным Індыі Кашміры. У ноч на 7 траўня Індыя пачала аперацыю «Сіндур» і нанесла ракетныя ўдары па тэрыторыі Пакістану і падкантрольных яму раёнах Кашміру. Гэта адбылося праз два тыдні пасля таго, як Дэлі абвінаваціў Ісламабад у падтрыманні баевікоў, якія стаяць за нападам на турыстаў у Кашміры, у выніку якога загінулі 26 чалавек. 8 траўня 2025 года. Фота: Channi Anand / AP Photo / East News

Украінская актывістка на знак пратэсту супраць расейскай прапаганды і поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ляжыць на ходніку каля Маўзалею савецкіх воінаў у Варшаве, імітуючы цела ахвяры. Варшава, Польшча. 9 траўня 2025 года. Фота: Wojtek Radwanski / AFP / East News

Расейскія вайскоўцы маршуюць на Краснай плошчы падчас вайсковага параду ў Дзень Перамогі. Масква, Расея. 9 траўня 2025 года. Фота: Kirill Kudryavtsev / AFP / East News

Васіль Севасцьянаў аглядае пашкоджанні сваёй кватэры пасля расейскай атакі балістычнымі сродкамі і ўдарнымі БПЛА. Падзенне абломкаў было зафіксаванае ў чатырох раёнах украінскай сталіцы. Два чалавекі загінулі, васьмёра атрымалі раненні. Кіеў, Украіна. 7 траўня 2025 года. Фота: Alex Babenko / AP Photo / East News

Поле згарэлай асакі (род шматгадовых траваў сямейства асаковых, асноўны торфаўтваральнік) пасля пажару ў Ломжынскім ландшафтным парку ў даліне ракі Нарвы (Narew), Польшча. 9 траўня 2025 года. Фота: Marek Maliszewski / Reporter / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10