У Беларусі бежанку з Украіны асудзілі на чатыры гады. У чым абвінавацілі і што кажуць сваякі
06.06.2022, 18:58
Ірына Ермакова. Фота прадастаўленае маці гераіні
podpis źródła zdjęcia
За карупцыю пасадзілі не тых, хто заслужыў?
Суд Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці вынес прысуд кіраўніцы мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства ААТ «Дружба» Ірыне Ермаковай. Асаблівасцю сітуацыі з’яўляецца тое, што жанчына ў 2014 годзе ўцякла ў Беларусь ад вайны на Данбасе, але замест прытулку атрымала цяпер суд і чатыры гады зняволення.
Ірына Ермакова. Фота прадастаўленае маці гераіні
37-гадовая Ірына Ермакова – грамадзянка Украіны. Калі ў 2014 годзе Расея распачала вайну на Данбасе, яна з сям’ёй вырашыла пераехаць з акупаванай Горлаўкі ў Беларусь, выхадцам з якой быў яе муж. Ён сам з’ехаў яшчэ ў дзяцінстве ва Украіну з беларускай Чарнобыльскай зоны. Уцекачы пасяліліся ў вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна, дзе атрымалі жыллё і сталі працаваць. Муж – кіроўцам на грузавой машыне, а сама Ірына – сакратаром дырэктара ААТ «Дружба». Неўзабаве яна перайшла ў аддзел кадраў, працавала інжынерам па тэхніцы бяспекі, намесніцай дырэктара, а ў снежні 2019 года ўзначаліла само прадпрыемства.
А праз няпоўныя тры гады пасля гэтага жанчыне вынеслі прысуд. Як паведамляе «Дзелавы Гомель», ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 210 («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі«), ч. 1 арт. 380 («Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў»), ч. 2 арт. 424 («Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі»), ч. 2 арт. 426 («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў») КК.
Па версіі следства, абвінавачаная пры працаўладкаванні на пасаду дырэктара ААТ «Дружба» прад’явіла падроблены дыплом аб заканчэнні Украінскай інжынерна-педагагічнай акадэміі. Са студзеня па жнівень 2020 года яна нібыта давала Гомельскаму мясакамбінату завышаныя звесткі аб таварнасці малака, дзякуючы чаму атрымала надбаўкі на больш чым 6300 рублёў.
Таксама ў студзені 2021-га абвінавачаная загадала бухгалтару ўнесці ў акты звесткі аб продажы работнікам ААТ «Дружба» быкоў. Але па факце іх рэалізавалі іншай фізічнай асобе. Склалі больш за 40 такіх актаў з недакладнымі дадзенымі аб продажы не менш 373-х галоў буйной рагатай жывёлы.
Так, паводле маці Ірыны Ермаковай, у саўгасе «уваскрашаюць» цялятаў. Фота зробленае ўжо пасля арышту гераіні
У траўні 2021 года сказала галоўнаму ветлекару зрабіць ад свайго імя фіктыўную выпіску 12 галоў жывога БРЖ, у рэчаіснасці загінулых ад захворванняў у сакавіку-красавіку. Паралельна даручыла бухгалтару скласці акты і ўнесці туды ілжывую інфармацыю аб продажы гэтых 12 галоў галоўнаму ветлекару. Аднак ён іх не набываў, з ягонага заробку незаконна ўтрымалі 1050 рублёў.
Таксама Ірыне Ермаковай інкрымінуюць некалькі эпізодаў скажэння бухгалтарскіх і статыстычных дадзеных.
Суд пачаўся 5 траўня. А ўжо 31 траўня вынеслі прысуд: чатыры гады пазбаўлення волі і штраф у 300 базавых велічынь, а таксама пяць гадоў забароны займаць кіроўныя пасады. Падчас судовага працэсу былая дырэктарка не прызнала віну.
Між тым версія сваякоў былога дырэктара ААТ «Дружба» істотна разыходзіцца з афіцыйнай. Як распавяла «Белсату» маці асуджанай Алена, калі Ірына Ермакова ўладкоўвалася дырэктарам, «у саўгасе былі велізарныя даўгі, у іх святло адключылі, крэдыты бралі на заробак». Аднак, паводле жанчыны, пры новым кіраўніку саўгас не толькі пагасіў усе даўгі, але і палепшыў якасць прадукцыі, у прыватнасці, малака.
«Сёння валавы надой малака ў ААТ «Дружба» перавышае леташні паказчык на 9 працэнтаў: у звыклых лічбах гэта 225,1 тоны супраць 206 тон, надоеных летась. Таварнасць малака складае амаль 90 адсоткаў. На перапрацоўчыя прадпрыемствы 53% сыравіны рэалізавана гатункам «Эксктра», а астатнія 47 адсоткаў малака – першым гатункам», – паведамляў у канцы лютага 2020 года сайт Веткаўскага райвыканкаму.
Таксама на тэхніку паставілі навігацыю, дзякуючы чаму вырасла прадукцыйнасць і зменшыліся аб’ёмы прыпісак.
,,
«Саўгас выйшаў на другое месца. Яе ўзнагароджвалі, пачалі даваць новую тэхніку. Вобласць дапамагла паставіць новую добрую зернесушылку», – распавядае Алена.
Аднак, кажа суразмоўца, яе дачка «была непажаданай: сама не крала і іншым не давала». Так, не паспела Ірына Ермакова прыняць кіраўніцтва прадпрыемствам, як падатковая, нягледзячы на пасяўную, апісала і прадала з таргоў адзін з чатырох вялікіх трактароў «Беларус». Ірына абскардзіла гэтае рашэнне ў Эканамічным судзе, які даручыў вярнуць трактар у гаспадарку, але яго дагэтуль няма ў саўгасе, кажа маці Ірыны.
З-за пʼянства калгаснікаў дырэктарка заключыла кантракт на працу брыгады з 24 зняволеных у калоніі ў Шубіне, якіх прывозілі раніцай на працу і ўвечары везлі. Выдзеліла ім дом для адпачынку, двухразовае харчаванне.
«Але раённы пракурор даў указанне начальніку калоны з гэтага саўгаса людзей прыбраць», – кажа Алена.
З траўня 2020 года пачаліся пастаянныя праверкі, «кожны дзень іх трусілі» розныя ведамствы, распавядае маці асуджанай. Аднак, паводле яе, «у часопісе праверак ніхто не распісваўся, казалі, што раённы пракурор даў указанне».
І вось у лістападзе 2020 года Ірына Ермакова ўпершыню сутыкнулася з крымінальным пераследам. Справа ў тым, што яна, хоць і ўзначальвала саўгас, афіцыйна лічылася супрацоўніцай Гомельскага мясакамбіната, а па месцы працы заробку не атрымлівала. Толькі ў выпадку перавышэння планавых паказнікаў ёй належала прэмія.
Пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Фота прадаставіла маці Ірыны Ермаковай
На мясакамбінаце ж заявілі, што за дзевяць месяцаў 2020 года шэсць разоў няправільна былі перададзеныя звесткі, праз што дырэктарка шэсць разоў няправільна атрымала надбаўку. У выніку ў дачыненні да яе і галоўнага бухгалтара ААТ «Дружба» паспрабавалі распачаць крымінальную справу. Але міліцыя адмовіла ў гэтым, рэкамендаваўшы Гомельскаму мясакамбінату звярнуцца ў суд у межах грамадзянскага судаводства. Камбінат гэтага не зрабіў, як і не вылічыў ніякіх сродкаў. Больш за тое, у снежні 2020 года з Ірынай яшчэ на год быў працягнуты кантракт.
Увосень 2021 года пракурор раёну падаў грамадзянскі пазоў у дачыненні дырэктаркі і галоўнага бухгалтара ААТ «Дружба» аб кампенсацыі шкоды. 15 лістапада Ірына мусіла пайсці на чацвёртае паседжанне, але перад гэтым яе папрасілі зайсці ў райаддзел міліцыі, адкуль яна ўжо не выйшла. Падставай для пераследу сталі паказанні, якія дала галоўны бухгалтар. Нібыта Ірына Ермакова давала ёй незаконныя ўказанні.
Маці Ірыны прыязджала ў Беларусь і звярталася ў розныя інстанцыі, аж да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Яна спрабавала як давесці памылковасць пераследу дачкі, так і паказаць факты схаванага падзяжа жывёлы ў саўгасе ўжо пасля затрымання дырэктара: «Калі народжанае цяля ляжыць у падсобным памяшканні дохлым, а праз тыдзень яно ўжо жывое». Але, паводле жанчыны, у яе альбо адмаўляліся прымаць звароты, альбо ўсе скаргі спускаліся на ніз, адкуль прыходзілі адказы, што падзеж не пацвердзіўся.
Своеасаблівым адказам на свае скаргі Алена лічыць тое, што пасля іх яе дачку, якая хварэе бранхіяльнай астмай, у СІЗА перавялі ў камеру для тых, хто паліць. У студзені Ірыну Ермакову ў СК спрабавалі пагрозамі прымусіць падпісаць прызнанне, але яна адмовілася.
,,
«8 красавіка яе без апавяшчэння адваката прывозілі ў Следчы камітэт. Я не ведаю, што там адбылося. Але быў зафіксаваны выклік хуткай: у маёй дачкі ў кабінеце Следчага камітэта быў сардэчны прыступ», – распавядае суразмоўца.
27 і 28 красавіка падазраваную прывозілі ў суд, «цэлымі днямі трымалі, ніякіх дзеянняў не рабілі» і пры гэтым не давалі нават піць. Як адзначае маці Ірыны Ермаковай, з матэрыяламі справы перад перадачай іх у суд жанчыну так і азнаёмілі.
Са спасылкай на адваката суразмоўніца адзначыла, што арышт і ўтрыманне яе дачкі ў СІЗА незаконныя, а ў справе няма ніякіх доказаў яе віны. Паводле яе, усе дакументы, якія спрабаваў прыкласці адвакат, прадстаўнік абвінавачвання ў судзе адхіляў. У тым ліку адносна запытаў аб правядзенні графалагічнай экспертызы. Жанчына запэўнівае, што ўдалося зафіксаваць шмат дакументаў, дзе подпіс Ірыны несапраўдны.
Датычна эпізоду з ветлекарам, маці былога дырэктара заяўляе, што менавіта яе дачка перашкодзіла схаваць статыстыку. А ветлекар, па яе словах, схаваў падзеж 12-і галоў жывёлы.
«Калі гэта выявіў дырэктар, ён валяўся ў яе ў нагах, прасіў пашкадаваць. З яго вылічылі, а цяпер ён дае паказанні, што дырэктар прымусіла яго гэта зрабіць», – сказала Алена.
Таксама, адзначае яна, калі пачынаўся грамадзянскі працэс, галоўны бухгалтар не казала, што дырэктарка ёй пагражала і давала незаконныя ўказанні.
Ірына Ермакова з мужам. Фота прадастаўлена маці гераіні
Пры гэтым суд стаў адзінай магчымасцю для дзвюх непаўналетніх дачок Ірыны Ермаковай убачыць маці. Праз тое, што яна не прызнавала віну і не ішла на садзейнічанне следству, спаткання для яе былі забароненыя.
«Іра вуснамі прашаптала: “Я цябе люблю”. Тая ўсміхнулася і суддзя яе выгнала», – адзначыла маці Ірыны.
Сваякі збіраюцца падаваць апеляцыі аж да Вярхоўнага суда.
Ірыну Ермакову затрымалі пасля таго, як 22 кастрычніка 2021 года Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з Саветам Міністраў заявіў пра факты злачыннай дзейнасці ў Гомельскай вобласці.
,,
«Гэта ж катастрофа. Там ужо па начах рэжуць кароў і сплаўлялі ў Расею. І гэта ж не першы месяц. І цішыня. Трэба было ўмяшанне прэзідэнта, трэба было пасылаць туды Кубракова [міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. – Рэд. Belsat.eu], каб ён кагосьці там прыдушыў. Ну так чакайце, ён там ужо», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго, «мяса вывозяць у Расею (праз жулікаў, і службовыя асобы гэтым павязаныя) і там прадаюць».
31 кастрычніка сюжэт пра кароваў на Гомельшчыне выпусціў і дзяржаўны тэлеканал СТВ. У ім сярод іншага згадвалася і Ірына Ермакова, пад кіраўніцтвам якой саўгас замест таго, каб здаваць бычкоў на мясакамбінаты, прадаваў іх насельніцтву.
«Запыталі дакументы на першасную рэалізацыю жывёлы і ўбачылі, што больш за 460 галоў жывёлы ў гэтым годзе было рэалізавана насельніцтву. Не на мясакамбінаты, а менавіта насельніцтву», – абураўся начальнік упраўлення КДК Гомельскай вобласці Сяргей Глоба.
Паводле яго, гэта выклікае падазрэнні, таму што «грамадзяніну такую колькасць жывёлы ў гаспадарцы ні да чаго». Чыноўнік распавёў, што «гэтае быдла насельніцтва перадавала аднаго і таго ж чалавеку ў суседнім раёне, які фармаваў групы і рэалізоўваў гэтых жывёлаў у Расейскую Федэрацыю».
Сама Ірына Ермакова продажаў не адмаўляла, але падкрэслівала, што «далейшым лёсам цялят не цікавіліся, галоўнае, каб фінансавыя інтарэсы прадпрыемства не пакутавалі, рынак – ёсць рынак», адзначаў вядучы СТВ.
«Мы зыходзілі з разліку свайго прадпрыемства. З сваіх патрэбаў. З разліку таго пагалоўя, якое ў нас сёння ёсць, з тых памяшканняў, у якіх можна сёння ўтрымліваць, і, вядома, з рэнтабельнасці продажаў. З выгады рэалізаванага кожнага кілаграма мяса. Гэта значыць, з разліку сабекошту і той цаны, па якой сёння прададзена насельніцтву», – тлумачыла дзяржаўным журналістам сама Ірына Ермакова.
Так, паводле маці Ірыны Ермаковай, у саўгасе «уваскрашаюць» цялятаў. Фота зробленае ўжо пасля арышту гераіні
Пра кошты, па якіх прадавалася мяса, «Белсату» распавяла маці Ірыны:
,,
«Бычкі абыходзіліся па 2 руб. 80 кап. [за кілаграм. – Рэд. Belsat.eu] па сабекошце. Па 3 руб. 50 кап. яны прадавалі насельніцтву па заяве. Патрэбныя былі грошы на запчасткі, на заробак людзям. Гэта аказалася забаронена. А па 2 руб. 20 кап. здаваць у страту на мясакамбінат – гэта ў парадку рэчаў».
Маці Ірыны Ермаковай заявіла «Белсату», што Веткаўскім раёнам кіруе пракурор Раман Фурс. У яго бацька раней быў пракурорам, а жонка і брат працуюць у Следчым камітэце. Паводле суразмоўніцы, у раённага пракурора «машынка за 85 тыс. долараў», у тым ліку дзякуючы таму, што праз Неглюбку – вёску, дзе жыла яе дачка – «машынкі з металалом, са збожжам, з быдлам праязджалі, там дарога накатаная як асфальт».
Сама Ірына распавяла сваякам, што ўсе праблемы пачаліся з таго, як пракурор прапанаваў яе інтымную сувязь, а яна адмовілася. Пайшлі пагрозы, што яе жыццё, кар’ера і дабрабыт залежыць толькі ад яго. Яна думала, што гэта толькі словы.
Таксама ўжо пасля вынясення прысуду Ірына распавяла, што 15 лістапада 2021 года, калі яе запрасілі ў райаддзел, сам начальнік Сяргей Худзякоў прапаноўваў ёй узяць грошы і перадаць іх старшыні райвыканкаму Паўлу Сілівончыку. Пасля таго, як яна адмовілася, ёй прыгразілі, што «згнояць у турме».
Алена таксама распавяла, што незадоўга перад яе дачкой асудзілі і намеснік старшыні Веткаўскага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея Заблоцкага.
,,
«Яму нібыта жанчына дала хабар. Ні аўдыё, ні відэа – няма абсалютна нічога. Чалавек ужо перанёс два інфаркты, спрабаваў накласці на сябе рукі – рэзаў вены».
Жанчына мяркуе, што яму таксама прапаноўвалі даць хабар старшыні райвыканкаму.
Карэспандэнты «Белсату» будуць працягваць сачыць за развіццём сітуацыі ў Веткаўскім раёне.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.