навіны

«Баблішча не дапаможа». Азаронак паабяцаў разбіць «хлябала» журналісту з пуцінскага пулу

Аляксандр Лукашэнка 9 траўня перад парадам у Маскве. Фота: Дмитрий Азаров / Коммерсантъ
Аляксандр Лукашэнка 9 траўня перад парадам у Маскве. Фота: Дмитрий Азаров / Коммерсантъ
podpis źródła zdjęcia

Рэпартаж журналіста расейскага «Коммерсанта» Андрэя Калеснікава пра ўдзел Аляксандра Лукашэнкі 9 траўня ў парадзе ў Маскве гэтак раз’юшыў беларускага прапагандыста Грыгорыя Азаронка, што той у жывым эфіры праграмы «Азарёнок напрямую» перайшоў на нецэнзурную лексіку. Увагу на гэта звярнула «Наша Ніва».

Уладзімір Бадэлан. Фота: pozirk.online
Расейскі акупант заявіў на БТ, што хоча, каб Беларусь страціла незалежнасць навіны

Грыгорый Азаронак заявіў, што ягоны расейскі калега – «гнілы вяртлявы під*рас», «*уясос», «кончанае чмо і абляваны ліберал», «б**дзіна» і «пачвара», а «Коммерсантъ» – «туалетная папера».

Прапагандыст паабяцаў пры сустрэчы разбіць Калеснікаву «хлябала», каб ён «лепш бачыў сваймі зенкамі, тупымі, п'янымі, ванючымі, бруднымі, ліберальнымі зенкамі». Таксама прыгразіў напусціць на Андрэя Калеснікава «ветэранаў спецыяльнай вайсковай аперацыі», якія яму «памяняюць месцамі ж*пу з галавою». «Баблішча», паводле яго, журналісту не дапаможа.

У сваім рэпартажы Калеснікаў звяртаў увагу на тое, як павольна перасоўваўся ў Маскве Аляксандр Лукашэнка і як хітаў галавою. Таксама журналіст заявіў, што палітык быў адзіным з кіраўнікоў краінаў, хто не вітаў сваіх вайскоўцаў на парадзе стоячы. Праўда, Азаронак у сваім эфіры гэта аспрэчыў.

Нагадаем, што гэта далёка не першы выпадак супрацьстаяння прадстаўнікоў двух рэжымаў за апошні час. Гэтак, загадчык аддзелу Украіны Інстытуту краінаў СНД Іван Скорыкаў абвінаваціў беларускага дэпутата і гісторыка Ігара Марзалюка ў распаўсюдзе фэйкаў, назваў яго «змагаром-нацыстам» і «бэчэбэшнікам, які пераабуўся».

Нават Лукашэнка мусіў апраўдвацца перад Уладзімірам Пуціным і даводзіць, што ў Беларусі зусім не забараняюць расейскага сімвалу вайны, георгіеўскай стужкі, а проста маюць уласны.

Між тым гэтаю вясною ў Беларусі пад пераслед трапілі некаторыя прарасейскія актывісты. Сярод іх – знаная даносчыца Вольга Бондарава.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10