навіны

Магілёўская міліцыя абурылася на дзяцей з ціктоку – яны паказвалі сярэдні палец салюту

Дзяўчаты паказваюць сярэднія пальцы. Скрыншот: Reform.news
Дзяўчаты паказваюць сярэднія пальцы. Скрыншот: Reform.news
podpis źródła zdjęcia

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал сцвярджае, што міліцыя шукае падлеткаў, якія паказвалі сярэднія пальцы падчас салюту ў Дзень Перамогі ў Магілёве. Увагу на гэта звярнуў «Reform».

Аляксандр Лукашэнка 9 траўня перад парадам у Маскве. Фота: Дмитрий Азаров / Коммерсантъ
«Баблішча не дапаможа». Азаронак паабяцаў разбіць «хлябала» журналісту з пуцінскага пулу навіны

Паведамляецца, што ролік быў апублікаваны ў TikTok.

На відэа бачна, як сама меней шэсць дзяўчатаў стаяць спінамі і паказваюць сярэднія пальцы ў бок салюту на 9 траўня.

Як сцвярджае тэлеграм-канал, звязаны з МУС, дзяўчат ужо ідэнтыфікавалі. Нібыта частка з іх самастойна звярнулася ў міліцыю. У чым іх вінавацяць, пакуль невядома, піша «Zerkalo».

Адзначым, што дзяржаўны прапагандыст Грыгорый Азаронак у гэты ж дзень у наўпроставым эфіры брыдкасловіў і пагражаў як мінімум скалечыць свайго калегу. Але ў гэтых паводзінах міліцыя ніякіх парушэнняў не знайшла.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10