навіны

Новая крымінальняа справа супраць заснавальніка крамы «Symbal.by». Рэпрэсіі за 10 чэрвеня

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі беларускага рэжыму супраць народу

Судовы канвеер, палітычныя рэпрэсіі і затрыманні нязгодных і пратэстоўцаў супраць нелегітымнай беларускай улады ў Беларусі не спыняюцца. «Белсат» распавядае пра рэпрэсіі беларускага рэжыму супраць свайго ж народу, здзейсненыя 10 чэрвеня.
– Супраць уладальніка былой інтэрнэт-крамы «Symbal.by» Паўла Белавуса распачалі крымінальную справу. Следчы камітэт, паводле матэрыялаў ГУБАЗіК, абвінавачвае Паўла Белавуса ў кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем, паведамляе адзін з праўладных Telegram-каналаў.
Belsat
Супраць стваральніка крамы «Symbal.by» Паўла Белавуса распачалі новую крымінальную справу навіны
Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада летась. Спачатку яму прысудзілі 15 содняў адміністратыўнага арышту, потым яшчэ 13 содняў. 16 снежня ён меўся выйсці на свабоду з ізалятару на Акрэсціна, але яго зноў перазатрымалі. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК за нібыта арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Цяпер, магчыма, распачалі яшчэ адну справу.
– 9 чэрвеня падчас судовага паседжання Мікалай Аўтуховіч паскардзіўся на здароўе. Вязень распавёў, што праз кепскія ўмовы ў камеры, дзе высокая вільготнасць і вельмі холадна, ён захварэў на прастуду. У судзе ў сувязі з гэтым абвясцілі перапынак да 13 чэрвеня.
Мікалай Аўтуховіч на судзе. Горадня, Беларусь. 18 траўня 2022 года. (Фота: БелТА)
Мікалай Аўтуховіч на судзе. Горадня, Беларусь. 18 траўня 2022 года. (Фота: БелТА)
– Суд у Менску пастанавіў спагнаць з блогера Эдуарда Пальчыса больш за 575 тыс. рублёў. Паводле пракуратуры сталіцы, блогер «учыніў злачынствы, у выніку якіх пацярпелі УП «Менсктурыст», КТУП «Менсктранс», ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкаму», АКУП «Спецкамунаўтатранс» і ВКУП «Менскзелянбуд». У судзе пракуроры даводзілі, што блогер сваймі дзеяннямі пашкодзіў маёмасць, нанёс страты прадпрыемствам у выглядзе недаатрыманых прыбыткаў ад спынення руху гарадскога транспарту.
– Генеральны пракурор Беларусі Алег Швед накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб спыненні дзейнасці Свабоднага прафсаюзу Беларускага, Свабоднага прафсаюзу металістаў, Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўнікаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў, а таксама асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» (БКДП).
– Аляксандр Лукашэнка працягнуў рыторыку, што трэба працягваць палітыку кантролю і «зачыстак» у Беларусі. Ён заявіў, што няўрадавыя арганізацыі нясуць вялікую небяспеку для краіны. Ён заявіў, быццам пад «моднай шыльдай» недзяржаўных арганізацыяў, створаных дзеля абароны сабакаў і катоў, «падкідвалі палітычна ангажаваных людзей».
– Справу палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына перадалі ў суд, пра гэта паведамляе Вольга Івашына.
– У Менску затрымалі 35-гадовага вядучага інжынера Аляксандра Лаўрыновіча. Сілавікі схапілі інжынера проста на працоўным месцы ў «Менскінжпраекты». Прычына і падставы затрымання Аляксандра пакуль не агучваюцца.
– У судзе Воршы прысудзіў палітвязням Дзмітрыю Матусевічу і Вячаславу Лютынскаму па два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Мужчын абвінавацілі ў тым, што яны спрабавалі спаліць сувенірны дзяржаўны сцяг. За гэта распачалі крымінальную справу паводле арт. 370 КК («Здзек над дзяржаўнымі сімваламі»).
– Жыхара Дзяржынску Паўла Макаранку асудзілі на 1,5 гады «хатняй хіміі» за каментары ў бок працаўніка Мінабароны Беларусі падпалкоўніка Бартынскага, а таксама камандзіра першага ўзвода аператыўнай роты АМАП АУС Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандра Мацкевіча.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: praca-by.info
«Будзем шукаць іншыя магчымасці». Генпракуратура патрабуе пазбавіць незалежныя прафсаюзы рэгістрацыі навіны
– Вярхоўны суд пакінуў прысуд блогеру і актывісту Паўлу Вінаградаву без зменаў. Такое рашэнне прыняў суддзя Уладзімір Давыдаў. Паводле праваабаронцаў, у хуткім часе Паўла этапуюць у наваполацкую калонію №1. Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 16 сакавіка палітвязню прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Алена Аляксандрава, belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10